Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт: Комліку выстаўлена абвінавачваньне, Фядыніч застаецца падазраваным


Галоўнаму бухгальтару прафсаюзу РЭП Ігару Комліку выстаўлена абвінавачваньне па частцы 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу — «Ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».

Гэтую інфармацыю пацьвердзіла Свабодзе афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова:

«Мера стрыманьня ў адносінах Ігара Комліка была вызначаная яшчэ органам дазнаньня — Дэпартамэнтам фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю — у выглядзе заключэньня пад варту. Расьсьледаваньне крымінальнай справы працягваецца. Па меры прыняцьця працэсуальных рашэньняў будзем інфармаваць.

Ігар Комлік
Ігар Комлік

Што да старшыні прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча, ён па-ранейшаму застаецца падазраваным па крымінальнай справе. Мера стрыманьня ў адносінах да яго не прымянялася, ён застаецца на волі. Сьледчыя зь ім працуюць».

Генадзь Фядыніч
Генадзь Фядыніч

2 жніўня 2017 году супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрус і канфіскацыю кампутараў і фінансавых дакумэнтаў у офісе прафсаюзу РЭП і цэнтральнага офісу БНП. Былі затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгальтар Ігар Комлік. Фядыніч быў дапытаны і адпушчаны, а Комлік зьмешчаны спачатку ў ізалятар часовага ўтрыманьня, а праз 3 дні — у СІЗА № 1.

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі 3 жніўня заявілі, што лічаць Ігара Комліка палітвязьнем. Паводле праваабаронцаў, распачатая супраць прафсаюзных лідэраў крымінальная справа палітычна матываваная, зьвязаная з актыўнай прафсаюзнай дзейнасьцю і мірным ажыцьцяўленьнем права на свабоду асацыяцыяў.

У падтрымку прафсаюзных лідэраў выступілі Глябальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфэдэрацыі прафсаюзаў, якія заклікалі ўлады Беларусі спыніць перасьлед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

З сумеснай заявай выступілі Абсэрваторыя па абароне праваабаронцаў, партнэрская праграма FIDH і Ўсясьветная арганізацыя супраць катаваньняў (OMCT), якія таксама заклікалі беларускі ўрад зьняць усе абвінавачваньні зь Ігара Комліка і спыніць крымінальны перасьлед лідэраў прафсаюзных арганізацыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG