10 базавых велічынь (230 рублёў) — штраф Зьмітру Навуменку і Івану Лісаўцу, якія на канцэрце гурту «Крамбамбуля» трымалі ў руках бел-чырвона-белы-сьцяг.
Суд Заводзкага раёну Менску даў веры сьведчаньням міліцыянтаў, якія абвінавацілі спадара Навуменку, што той падчас піўнога фэсту «Хмяльноў», у межах якога выступала «Крамбамбуля», «размахваў рукамі, нецэнзурна лаяўся і быў у стане алькагольнага ап’яненьня».
З падобным абвінавачаньнем таксама на 10 базавых велічыць асуджаны другі затрыманы -- Іван Лісавец.
Падрабязнасьці справы тут