Пасьля ўвядзеньня Дэкрэту № 3 сябры незалежных ад уладаў творчых саюзаў — Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтру — трапілі ў лік дармаедаў. Свабода высьветліла, што зьмянілася пасьля таго, як запрацавала база не занятых у эканоміцы грамадзянаў.