Беларусь і Літва — найбліжэйшыя суседзі, маюць багатую агульную гісторыю. Аднак менавіта цяпер — найбольш складаны пэрыяд у афіцыйных адносінах паміж Літвой і Беларусьсю, адзначалі і літоўцы, і беларусы на першым грамадзкім форуме «Што нас аб’ядноўвае?», які прайшоў 26-27 кастрычніка ў Клайпэдзе.