У Менску прэзэнтавалі кнігу журналіста Свабоды Валера Каліноўскага «Дзеці Францыі. Гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну» — пра беларусаў, якія ў 1920–30-я эмігравалі з Заходняй Беларусі ў Францыю, а пасьля вайны, паверыўшы ў сталінскую прапаганду, вярнуліся ў СССР, дзе іх чакалі рэпрэсіі і галеча.