Зьезд пачаўся з уганараваньня прэміяй імя Алеся Адамовіча, ляўрэатамі якой сёлета сталі Наста Захарэвіч і Вячаслаў Ракіцкі.
Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам і мас-мэдыя ў студзені 1995 год за публіцыстыку.
24 кастрычніка ў Горадні раптоўна памёр 19-гадовы студэнт унівэрсытэту імя Янкі Купалы. Яму стала дрэнна падчас перапынку, хлопец упаў. Яго даставілі ў рэанімацыю, але выратаваць не ўдалося. Меркаваная прычына сьмерці — надзвычай востры мэнінгакокавы сэпсіс.
Маладыя грамадзяне Расейскай Фэдэрацыі, якія нядаўна пераехалі жыць у Беларусь, хутка авалодалі беларускай мовай і на перапісе роднай мовай абіраюць менавіта беларускую. Свабода запыталася, чаму.
Гэта вынікае з адказу намесьніка начальніка БЧ Аляксандра Якабсона на запыт грамадзкай актывісткі са Аліны Нагорнай: «Пры правядзеньні анкетаваньня Беларуская чыгунка не прадугледжвала публічнае разьмяшчэньне яе вынікаў».
Госьці інтэлектуальнага клюбу Алексіевіч, тэатральныя дзеячы Марус Івашкявічус і Оскарас Каршуновас, абяцаюць паставіць «Чарнобыльскую малітву», разважаюць пра расейскую лаянку і прапаганду, пра Чэрчыля і віскі, пра фэномэн тэатру ў Літве.
«Моладзевы блёк» прэзэнтаваў свае законапраекты пра адтэрміноўкі ў войска, адмену прымусовага разьмеркаваньня і рэформу «наркатычнага» 328-га артыкула Крымінальнага кодэксу. У моладзі ёсьць яшчэ тры бонусныя тэмы, але якія — пакуль таямніца.
Ільготнікам — катлетка, платнікам — адбіўная з памідорам і сырам.
Сьледчы камітэт, Генэральная пракуратура і Дзяржкамітэт судовых экспэртыз Беларусі пакуль не камэнтуюць, на якой стадыі генэтычныя экспэртызы братоў Кастуся і Віктара Каліноўскіх. МЗС Беларусі запэўнівае, што «працэс ідзе», і абяцае раскрыць усе таямніцы праз два-тры тыдні.
Ляўрэатам прэміі Гедройця стаў Ільля Сін. Пераможца атрымае 14 тысяч рублёў.
25 верасьня журы літаратурнай прэміі назаве імя пераможцы Гедройця. Свабода пагутарыла зь ягонымі папярэднікамі пра тое, як гэта — атрымаць Гедройця.
Пяць гадоў таму мітрапаліт Павел прыехаў у Беларусь і даў вялікае інтэрвію Радыё Свабода. Ён паабяцаў, што абавязкова будзе вывучаць беларускую мову. Аднак так і ня вывучыў. Беларускага пашпарта і грамадзянства ён дагэтуль ня мае.
Грамадзянін Расеі Канстанцін Бурыкін, праваслаўны сьвятар з Гатава, асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі, дагэтуль не пазбаўлены сану.
«Лукашэнка выставіў ідыётамі і дырэктарку школы, і чыноўнікаў ад адукацыі», — лічыць Фядута. Малышчыц назваў дзеяньні і выказваньні Лукашэнкі «звычайным танным папулізм перад выбарамі». Анісім перакананая, што сытуацыя ў гомельскай школе яшчэ больш абвострыцца.
На 26 лістапада 1939 году ў Заходняй Беларусі арыштавалі 5845 чалавек, 89 чэкістаў уганаравалі ордэнамі за «вызваленчы паход», даклаў наркам унутраных спраў Беларусі Цанава свайму маскоўскаму начальніку Бэрыю.
Нацыянальны цэнтар заканадаўства: «Ня наша гэта ўсё».
Хроніка дыпляматычнага скандалу паміж афіцыйным Менскам і Вашынгтонам 2008–2019 гадоў.
Розгалас у сацсетках выклікаў пост Андрэя Лазуткіна, апублікаваны на афіцыйнай старонцы Міністэрства адукацыі ў фэйсбуку. Пост адрасаваны вядомаму выкладчыку Яўгену Лівянту і называецца «Чаму Лівянт не разумее, што робіць Мінадукацыі. Сындром „троечніка“?»
Больш за 450 чалавек у выніку ўжываньня электронных цыгарэт захварэлі і трапілі ў шпіталі. 6 чалавек памерла.
У жнівеньскім нумары дзяржаўнага часопіса «Беларуская думка» зьявіўся артыкул афіцыйных гісторыкаў і сілавікоў «Да пытаньня аб гістарычнай палітыцы». У ім пералічваюцца спосабы «скажэньня гісторыі Беларусі» — ажно 14 пунктаў.
Загрузіць яшчэ