Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея хоча разьмясьціць вайсковыя базы ў Віетнаме і на Кубе


Крэмль не выключае вяртаньня расейскіх вайсковых базаў на Кубу і ў Віетнам. Цяпер гэтым пытаньнем займаецца Мінабароны Расеі, паведамляе РІА Новости.

«Мы гэтай працай займаемся», — заявіў намесьнік міністра абароны РФ Мікалай Панкоў у Дзярждуме.

У Крамлі лічаць, што ў сувязі з апошнімі зьменамі ў міжнароднай абстаноўцы дзяржава вымушана прадпрымаць неабходныя меры.

«Міжнародная абстаноўка — яна не статычная, яна досыць рухомая. Вы бачыце, што апошнія два гады ўнесьлі наогул у міжнародныя справы і ў рэжым міжнароднай бясьпекі істотныя карэктывы», — адзначыў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў.

Мэты магчымага разьмяшчэньня вайсковых базаў на Кубе і ў Вітнаме ні ў Крамлі, ні ў Мінабароны не ўдакладнілі.

Савецкія, а потым расейскія ваенныя базы дзейнічалі на Кубе і ў Віетнаме да 2002 году, аднак былі згорнутыя празь непатрэбнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG