Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома імя «хлопца з бэнзапілой»


Сякера забойцы ў гандлёвым цэнтры «Эўропа»
Сякера забойцы ў гандлёвым цэнтры «Эўропа»

Імя хлопца, які 8 кастрычніка ўчыніў напад ў ГЦ «Эўропа», — Улад К. Імя хлопца паведаміла Свабодзе ягоная аднакурсьніца.

Ен вучыўся ў «МІТСО» (былы Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін) на юрыдычным факультэце, спэцыяльнасьць – міжнароднае права.

8 кастрычніка 17-гадовы першакурсьнік напаў зь бензапілой і сякерай на людзей у ГЦ «Эўропа». У выніку 43-гадовая жанчына загінула на месцы, 46-гадовая атрымала траўмы і знаходзіцца ў рэанімацыі. Яшчэ адна пацярпелая з нязначнымі пашкоджаньнямі застаецца ў сябе дома.

Яшчэ адна студэнтка юрфака «МІТСО» пацьвердзіла Свабодзе, што заняткі ён наведваў рэдка, у яго было шмат пропускаў.

«У яго доўгія сьветлыя валасы. З ім ніхто ня меў зносіны, ён груба ўсім адказваў. Часам нават агрэсіўна. Увогуле, асацыяльны чалавек», — кажа дзяўчына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG