У беларуска-расейскіх адносінах назапасілася шмат праблем, якія падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна ў Маскве вырашыныя не былі.
Канстытуцыйны суд Беларусі фактычна праігнараваў зварот адносна таго, што падчас апошняй інаўгурацыі, у парушэньне Канстытуцыі Беларусі, войскі прысягалі асабіста Аляксандру Лукашэнку.
Падзеньне коштаў на нафту адмоўна адаб’ецца на напаўненьні бюджэту Беларусі, але тэарэтычна гэта павінна стымуляваць разьвіцьцё эканомікі, лічаць экспэрты.
Імпульсам для аб’яднаньня АГП, БХД і руху «За свабоду» стала неабходнасьць дэзавуіраваць статус Тацяны Караткевіч як асноўнай прадстаўніцы беларускай апазыцыі. Такое меркаваньне ў інтэрвію Свабодзе выказаў палітоляг Юры Чавусаў.
Аб’яднаная грамадзянская партыя, рух «За свабоду» і аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» абвясьцілі аб стварэньні правацэнтрысцкай кааліцыі і прадставілі супольныя патрабаваньні да ўладаў.
Інтэрвію з апазыйцыйным палітыкам Валерам Косткам з нагоды 60-годзьдзя.
Беларускія палітыкі, экспэрты, грамадзкія дзеячы і дзеячы мастацтва ацэньваюць нобэлеўскую прамову Сьвятланы Алексіевіч і яе ролю ў беларускім грамадзтве. АБНАЎЛЯЕЦЦА.
З нагоды афіцыйнага візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Ашхабад Свабода прааналізавала найбольш відавочныя адрозьненьні паміж палітычнымі рэжымамі Беларусі і Туркмэністану.
Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 11 сьнежня: эўра вырас на 120 пунктаў — да 20 056 рублёў, даляр зьнізіўся на 11 пунктаў — да 18 248 рублёў.
Старшыня Менскага саюзу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімер Карагін заявіў, што за паўгода ўзровень адчуваньня карупцыі сярод прадпрымальнікаў вырас удвая.
Улады пагадзіліся з патрабаваньнямі актывіста кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Леаніда Кулакова палепшыць умовы ўтрыманьня арыштаваных у Ізалятары часовага ўтрыманьня ў Смалявічах.
Актывісты руху «Студэнты супраць» зьбіраюцца выйсьці з падпольля і афіцыйна стварыць незалежнае студэнцкае аб’яднаньне.
Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец лічыць, што галоўным сэнсам Нобелеўскай лекцыі Сьвятланы Алексіевіч было «паказаць самой Расеі, якая яна ёсьць».
Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што Сьвятлана Алексіевіч у сваёй Нобэлеўскай лекцыі паказала сябе мудрым чалавекам, які падняўся над дробнымі праблемамі.
Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, якая дазваляе зрабіць выснову, што асуджэньне Міхаіла Жамчужнага зьяўляецца «неабгрунтаваным і палітычна матываваным».
«Эўразьвяз чакае, што Беларусь прадэманструе павагу да правоў чалавека», — напісала Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі.
Звольненая Галіна Ганчарык была назіральніцай ад АГП на мінулых выбарах.
Актывісты руху «#студентыпротив» у сваёй суполцы ў сацыяльнай сетцы «Ўкантакце» перайшлі сёньня на беларускую мову.
Палітолягі лічаць, што адсутнасьць узгадваньня Беларусі і Ўкраіны (за выключэньнем Крыму) у пасланьні Ўладзімера Пуціна сьведчыць пра тое, што ў Крамля цяпер іншыя прыярытэты ў зьнешняй палітыцы.
У пасланьні Фэдэральнаму сходу прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін назваў кіраўніцтва Турэччыны «клікай», абвінаваціў іх у здрадзе і «подлым ваенным злачынстве».
Загрузіць яшчэ