Ісламская Рэспубліка Іран рэдка зацікаўлівае падарожнікаў зь Беларусі, хоць мае што паказаць і чым зьдзівіць. Зрэшты, скасаваньне міжнародных санкцыяў паступова вяртае дзяржаве статус уплывовага гульца ў рэгіёне, падвышаючы інвэстыцыйную прывабнасьць і пашыраючы турыстычны патэнцыял.