Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД: Мінгандлю злавіла Белстат на фальсыфікацыі статыстыкі


Каардынатарка кампаніі «Абаронім нашых дзяцей ад алькаголю» Вольга Кавалькова
Каардынатарка кампаніі «Абаронім нашых дзяцей ад алькаголю» Вольга Кавалькова

Дзяржаўная праграма «Здароўе народу і дэмаграфічная бясьпека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады ўтрымлівае пункт аб «папярэджаньні і пераадоленьні п’янства і алькагалізму». У прыватнасьці, прадугледжваецца забясьпечыць да 2020 году зьніжэньне спажываньня алькаголю на душу насельніцтва да 9,2 літра.

Пра гэта гаворыцца ў адказе намесьніцы міністра антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) Ірыны Наркевіч на калектыўны зварот сустаршыні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, старшыні Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў Марын Хоміч і старшыні Хрысьціянска-дэмакратычнага руху Вольгі Кавальковай.

Цяпер Беларусь утрымлівае ўсясьветнае лідэрства па гэтым паказьніку — больш за 17 літраў спажыванага алькагольных напояў на кожнага жыхара штогод, прычым большая палова прыпадае менавіта на моцны алькаголь. Аднак ужо ў наступным абзацы атрыманага адказу за подпісам чыноўніцы гаворыцца: «паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, «спажываньне алькагольных напояў на душу насельніцтва зьнізілася ў Беларусі ад 9,05 літра у 2015 годзе да 8,8 літра у 2016-м», паведамляе bchd.info.

Вось што ў гэтым зьвязку адзначыла Вольга Кавалькова, каардынатар кампаніі «Абаронім нашых дзяцей ад алькаголю»:

«Лічбы выклікаюць неразуменьне. Або прынятая ў 2016 годзе падпраграма „Папярэджаньне і пераадоленьне пʼянства і алькагалізму“ мяркуе павелічэньне спажываньня алькаголю на душу насельніцтва ад 9,05 літра ў 2015 годзе да 9,2 літра ў 2020-м, ці дадзеныя Белстату не адпавядаюць рэчаіснасьці. Даверу да афіцыйнай статыстыкі ў Беларусі няма даўно, і гэты прыклад яшчэ раз у тым пераконвае. З адказу відаць, што ўрад апэлюе да статыстыкі рэальнага спажываньня алькаголю, якая вышэйшая за афіцыйную. Атрымліваецца, МАРГ злавіў Белстат на фальсыфікацыі, хоць сам гэтага і не заўважыў. На жаль, застаецца толькі здагадвацца, якая ж на самой справе дынаміка спажываньня алькаголю ў Беларусі», — падсумоўвае актывістка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG