1 жніўня 1913 году памерла паэтка, пісьменьніца, перакладчыца, культурная і грамадзкая дзяячка Леся Ўкраінка (Ларыса Косач). Пад Марʼінай Горкай на Меншчыне пра яе беларускі пэрыяд згадалі беларуска-ўкраінскія літаратары, супрацоўнікі ўкраінскай дыпмісіі і прадстаўнікі мясцовых уладаў.