Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) забараніў расейскай алімпійскай камандзе выступаць на зімовых Алімпійскіх гульнях-2108 у Пхэнчхане — у сувязі з «сыстэматычнымі маніпуляцыямі ў анты-допінгавай сыстэме».
5 сьнежня адзначае 70-гадовы юбілей Алесь Разанаў — пісьменьнік, перакладчык. Cёньня ён прызнаны паэт-наватар, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы і прэміі «Залаты апостраф».
7 сьнежня ў менскім Палацы мастацтва адбудзецца прэзэнтацыя выставы «Збор-1» аднаго з заснавальнікаў мастацкай суполкі «Пагоня» Аляксея Марачкіна.
Арганізатары міжнароднага фэсту дакумэнтальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus вымушаныя скарачаць праграму празь недахоп сродкаў.
Канцэрн Bosch, чые інвэстыцыі ў абсталяваньне і інфраструктуру для гібрыдных і электрамабіляў наблізіліся да паўмільярда даляраў, гатовы падставіць плячо беларускім навукоўцам. Аднак плённай супрацы не выходзіць. Чаму?
Упершыню беларуска ўзначаліла эўрапейскі рэйтынг у пуле — адной з самых папулярных разнавіднасьцяў лузнага більярду. У жніўні 20-гадовая Маргарыта Фефілава стала першай на этапе Эўратуру ў Нідэрляндах, а нядаўна паўтарыла вынік у Партугаліі.
Цана на красовэр Geely Atlas, які выпускаецца заводам «БелДжы» ў Барысаве, будзе вагацца ад 17 000 (за базавую вэрсію) да 25 000 даляраў (за прэміюм-камплектацыю) у эквіваленце.
25-26 лістапада ў Менску пройдзе навукова-практычная канфэрэнцыя, прысьвечаная неабходнасьці арганізацыі ў Беларусі першага нацыянальнага ўнівэрсытэту.
Міністэрства прамысловасьці і гандлю ЗША заявіла, што вытворцы сталёвай катанкі (дрот дыямэтрам 5-10 мм) з Беларусіі наўмысна заніжаюць кошт сваёй прадукцыі ў ЗША, каб выціснуць з рынку іншых канкурэнтаў.
Рэалізацыя назойлівай ідэі даць усім беларусам заробак «па пяцьсот» даляраў чарговым разам адтэрміноўваецца. Лідэр гурту Znarock Яўген Сокалаў, які чатыры гады таму напісаў песьню з назвай «500 даляраў», бачыць у гэтым уласную адказнасьць.
На 82-м годзе памёр пісьменьнік Эдуард Скобелеў, аўтар вядомай дзіцячай кніжкі «Прыгоды Арбузіка і Бябешкі».
Абвінавачаньне ў шпіянажы і стварэньні агентурнай сеткі, прадʼяўленае Камітэтам дзяржбясьпекі Беларусі ўкраінскаму журналісту Паўлу Шаройку, Свабодзе пракамэнтаваў былы супрацоўнік КДБ, падпалкоўнік у адстаўцы Валер Костка.
Адзін тур засталося правесьці ў найвышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі. Інтрыга з вызначэньнем пераможцы захоўваецца да апошняга — любая асечка на фінішы можа кардынальна зьмяніць расклад у тройцы лідэраў.
17 лістапада ў прысутнасьці Аляксандра Лукашэнкі ўрачыста запусьцілі завод па вытворчасьці кітайскіх аўтамабіляў Geely. Адпачатку афіцыйнае адкрыцьцё плянавалася на 1 студзеня 2017 году, аднак тэрміны некалькі разоў пераносілася.
У Стакгольме прэзэнтаваны паўнамэтражны дакумэнтальны фільм «Lyubov», зьняты швэдзкім рэжысэрам Стафанам Юльенам (Staffan Julén). У суаўтарах таксама пісьменьніца, нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.
На VII Міжнародным форуме прадпрымальніцтва прэм’ер Андрэй Кабякоў абяцаў беспрэцэдэнтую лібэралізацыю вядзеньня бізнэсу, паводле яго, з мэтай разьняволеньня прыватнай ініцыятывы ў Беларусі завяршаецца падрыхтоўка цэлага комплексу заканадаўчых актаў.
15 лістапада ў менскім комплексе «Фалькон Клюб Буцік Кіно» адбудзецца спэцыяльны паказ дакумэнтальнага фільму «Аляксандар Пракапенка. Народны футбаліст». Рэжысэр — Руслан Газізаў.
У Менску распачаў працу VII Міжнародны форум прадпрымальніцтва. Імпрэза ладзіцца групай кампаній Bel.biz у рамках Сусьветнага тыдня прадпрымальніцтва, які падтрымалі больш за 170 краінаў, у тым ліку Беларусь.
У Менску завершыўся фінал Кубку Фэдэрацыі па вялікім тэнісе. Беларускі Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка саступілі ў парнай сустрэчы амэрыканкам Шэлбі Роджэрс і Кока Вандэрвэге ў двух сэтах — 3:6 і 6:7.
У менскай «Чыжоўка-Арэне» працягваюцца матчы за званьне пераможцы Кубку Фэдэрацыі паміж жаночымі тэніснымі зборнымі Беларусі і ЗША.
Загрузіць яшчэ