Пасьля 2020 году ўлады Беларусі бэсьцяць усе краіны Захаду і Ўкраіну. Але ніводнай зь іх не дастаецца столькі праклёнаў, абвінавачаньняў і абразаў, колькі Польшчы. І толькі ў адносінах да Польшчы кардынальна пераглядаецца ня толькі ранейшая палітыка, але і гістарычныя наратывы.