Падчас уручэньня Прэміі салідарнасьці імя Леха Валэнсы ў Варшаве 18 верасьня міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі адказаў на пытаньне Свабоды, як беларусам ня траціць надзеі ў часы, калі рэпрэсіі ў краіне не спыняюцца ўжо некалькі гадоў, тысячы людзей прызнаныя палітвязьнямі ці зьехалі з краіны.
Латушка прысьвяціў ўзнагароду свайму бацьку і брату Андрэю, якіх ужо няма, сказаўшы, што тыя да апошняй хвіліны змагаліся за вольную Беларусь, і стрыечнаму брату, які цяпер знаходзіцца ў турме.
У канцы жніўня ўрад чарговы раз дапамог «Івацэвічдрэву» з крэдытамі. Расказваем, як у гэтае прадпрыемства ўліваюць грошы цягам 17 гадоў і які вынік гэта дало.
Дэпутатка парлямэнту Грузіі Хатыя Дэканаідзэ асудзіла дзеяньні ўладаў Грузіі, якія не дапусьцілі ў краіну беларускага журналіста Андрэя Мялешку, і ягоную 11-гадовую дачку Аляксандру.
Затрыманым выставілі абвінавачаньні і ўзялі пад варту. Сьледзтва працягвае высьвятляць іншых датычных да падрыхтоўкі ўзброенага захопу ўлады.
У чэрвені Леаніду Судаленку прысудзілі 5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах строгага рэжыму.
Прэзэнтацыя новай кнігі беларускага паэта Ўлядзімера Някляева прайшла ў Варшаве.
Журналіст і актывіст Андрэй Мялешка расказаў Свабодзе, як яны з дачкой правялі дзень у аэрапорце Кутаісі перад высылкай з Грузіі, чаму зь імі зьнікла сувязь і што яны плянуюць рабіць далей.
Падзеі 17 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
16 верасьня Андрэй Гнёт перадаў у рэзыдэнцыю прэзыдэнта Сэрбіі Аляксандра Вучыча зварот больш як 780 сусьветных і сэрбскіх творцаў, мастакоў і інтэлектуалаў, якія просяць не экстрадаваць Гнёта ў Беларусь, а вызваліць.
Акцыя памяці зьніклых апанэнтаў Лукашэнкі Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзьмтрыя Завадзкага і Юрыя Захаранкі прайшла 16 верасьня ў галяндзкім Эйндговэне.
Новы сэрвіс videobel.by павольна загружаецца, спэцыялісты называюць яго танным прадуктам. Свабода ўспомніла іншыя ініцыятывы ў імпартазамяшчэньні сусьветнавядомых праектаў ад беларускіх уладаў і чыноўнікаў.
Кажа: «У вас віза польская?». Адказваю: «Так, у мяне віза польская». Журналіст Андрэй Мялешка расказаў, як іх не ўпусьцілі назад у Грузію пасьля кароткай паездкі ў Эўропу.
У Беластоку выйшаў першы нумар новага літаратурнага альманаху «Апостраф».
Падзеі 15 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Падзеі 14 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У ЗША ўручылі Шнобэлеўскую прэмію за адкрыцьці, якія прымушаюць «спачатку засьмяяцца, а потым задумацца».
13 верасьня ў Вільні прайшла міжнародная канфэрэнцыя «Адказнасьць за злачынствы і парушэньне правоў чалавека ў Беларусі».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заклікаў краіны-партнэры ўхваліць рашэньне аб супольным зьнішчэньні расейскіх ракет і бесьпілётнікаў ва ўкраінскім небе.
Упершыню Ўкраіне ўдалося вярнуць дадому адразу 23 жанчын.
Загрузіць яшчэ