Дата дня
17 верасьня 1949 году нарадзіўся Генадзь Карпенка, палітык, навуковец, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х.
Гэты дзень у гісторыі
1590 — вялікі князь і кароль Жыгімонт ІІІ даў гораду Лідзе Магдэбурскае права і герб.
1784 — у Нясьвіжы адбылася прэм’ера опэры Яна Голянда і Мацея Радзівіла (лібрэта) «Агатка».
1794 — Крупчыцкi бой. Найбуйнейшая бітва паўстаньня, дзе расейскімі войскамі кіраваў Аляксандар Сувораў, а войскамі ВКЛ — Караль Серакоўскі. На дапамогу Серакоўскаму прыйшлі тры тысячы сялян-касінераў. Усяго ў бітве з двух бакоў удзельнічала больш за 20 тысяч чалавек. Дзея адбывалася каля вёскі Крупчыцы цяперашняга Жабінкаўскага раёну.
1787 — у Філядэльфіі прынятая Канстытуцыя ЗША.
1939 — Чырвоная Армія пачала паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну.
1939 — польскі прэзыдэнт, урад, замежныя дыпляматы пры ўрадзе, галоўнакамандуючы, прымас ды іншыя асобы пакінулі Польшчу і перайшлі ў Румынію, дзе былі інтэрнаваныя.
1993 — апошнія расейскія вайсковыя злучэньні пакінулі Польшчу.
2020 — затрымалі каардынатарку Валянтэрскай службы «Вясны» Марфу Рабкову. Пазьней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу за падзеі 2016–2020 гадоў і асудзілі на 15 гадоў зьняволеньня.
2020 — у Горадні адкрылі бронзавы помнік апекуну гораду сьвятому Губэрту.
2021 — у Беластоку адкрыўся музэй памяці сасланых у Сібір пасьля 17 верасьня 1939 году.
У гэты дзень нарадзіліся
1774 — Тадэвуш Тышкевіч, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ, удзельнік паўстаньняў 1794 і 1831 гадоў, вайны 1812 году на баку Напалеона ды іншых войнаў.
1857 — Канстанцін Цыялкоўскі, расейскі навуковец у галіне касманаўтыкі.
1860 — Кандрат Лейка, празаік і драматург, пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры.
1891 — Аркадзь Смоліч, дзяяч нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня, адзін з тэарэтыкаў беларускай сацыял-дэмакратыі, адмысловец у галіне геаграфіі, эканомікі, картаграфіі, міністар сельскай гаспадаркі БНР.
1898 — Павал Крынчык, дзяяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст.
1907 — Сяргей Дзяргай, беларускі паэт і перакладчык.
1912 — Максім Танк, народны паэт Беларусі.
1922 — Уладзімер Калесьнік, беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, крытык, пэдагог.
1959 — Сяргей Дубавец, літаратар і публіцыст, першы рэдактар адноўленай у 1991 годзе газэты «Наша Ніва».
У памяці
1999 — Віктар Вуячыч, сьпявак, народны артыст Беларусі.
2013 — Віктар Маркавец, мастак, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.