Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 70 гадоў таму памёр Язэп Драздовіч, беларускі мастак, этнограф і археоляг


Язэп Драздовіч
Язэп Драздовіч

Падзеі 15 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

15 верасьня 1954 году памёр Язэп Драздовіч, беларускі мастак, археоляг, пісьменьнік, этнограф і фальклярыст першай паловы XX стагодзьдзя.

Язэп Драздовіч. Аўтапартрэт. 1943 год
Язэп Драздовіч. Аўтапартрэт. 1943 год

Язэп Драздовіч нарадзіўся ў Дзісенскім павеце, атрымаў мастацкую адукацыю ў Вільні, працаваў у «Нашай Ніве». Служыў у войску ў Саратаве, у 1917-м вярнуўся на радзіму. Хутка пераехаў у Менск, дзе выкладаў маляваньне, зрабіў сэрыю замалёвак гістарычных раёнаў гораду, дасьледаваў рэчышча Нямігі, выяжджаў на раскопкі ў Заслаўе і Сьвір, працаваў ілюстратарам у літаратурных выдавецтвах і мастаком-дэкаратарам у Беларускім дзяржаўным тэатры, арганізаваў культурна-асьветнае таварыства «Заранка».

У 1921 годзе Драздовіч пераехаў на родную Дзісеншчыну, дзе стварыў беларускую школу, некалькі бібліятэк і мастацкіх суполак, зьбіраў фальклёр і спрабаваў займацца літаратурнай дзейнасьцю. Пэрыядычна выяжджаў у этнаграфічныя экспэдыцыі, працаваў то ў Менску, то ў Вільні, то ў Беластоку. Па вяртаньні на радзіму выкладаў астраномію, маляваньне і гісторыю.

Драздовіч выдаў першую на беларускай мове кнігу па астраноміі «Нябесныя бегі» з уласнымі ілюстрацыямі, стварыў тры сэрыі графічных малюнкаў і жывапісных палотнаў — «Жыцьцё на Марсе», «Жыцьцё на Сатурне» і «Жыцьцё на Месяцы».

У СССР творчую спадчыну Язэпа Драздовіча ігнаравалі, бо ягонае мастацтва не стасавалася з мэтадам «сацыялістычнага рэалізму», а лад жыцьця вандроўнага мастака не адпавядаў вобразу будаўніка камунізму. Першай афіцыйнай згадкай пра Драздовіча стала выдадзеная ў 1984 годзе кніга «Вечны вандроўнік» фальклярыста і этнографа Арсеня Ліса.

Гэты дзень у гісторыі

1908 — беларускі пісьменьнік Якуб Колас засуджаны на 3 гады турмы за ўдзел у настаўніцкім зьезьдзе і нелегальную працу, увесь тэрмін адбываў у Менскім астрогу (у Пішчалаўскім замку, дзе пазьней было СІЗА №1, больш вядомае як «Валадарка»).

1916 — падчас Першай сусьветнай вайны ў бітве на Соме былі ўпершыню выкарыстаныя танкі (гэта былі брытанскія цяжкія танкі Mark I).

1922 — у Менску заснаваная Беларуская дзяржаўная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка.

1971 — у Ванкувэры (Канада) заснаваная міжнародная экалягічная арганізацыя Greenpeace.

1995 — прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў падпісаў указ аб перанясеньні сталіцы з Алматы ў Астану (тады горад называўся Акмала).

Астана
Астана

1997 — пачаў працу сайт-пошукавік Google.

У гэты дзень нарадзіліся

1254 Марка Полё, вэнэцыянскі гандляр, вандроўнік, пісьменьнік.

1890 Агата Крысьці, славутая ангельская аўтарка дэтэктываў.

Агата Крысьці
Агата Крысьці

1907Барыс Суравы, настаўнік і грамадзкі дзяяч, у часе Другой сусьветнай вайны быў школьным інспэктарам, кіраўніком Саюзу беларускай моладзі ў Слонімскай акрузе. Дзяяч беларускай эміграцыі ў Вялікай Брытаніі.

1911Юлі Таўбін, беларускі паэт, перакладчык.

1929 Арлен Кашкурэвіч, беларускі графік, народны мастак Беларусі.

Арлен Кашкурэвіч
Арлен Кашкурэвіч

1930Мэраб Мамардашвілі, савецкі філёзаф (нарадзіўся ў Грузіі).

Мэраб Мамардашвілі
Мэраб Мамардашвілі

1944 — Якаў Малайчук, беларускі хормайстар, краязнавец, заснавальнік музэю Рыгора Шырмы ў Пружанах.

У памяці

1862 году — Уладзіслаў Сыракомля, паэт, краязнаўца, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х, палітвязень.

Уладзіслаў Сыракомля
Уладзіслаў Сыракомля

1937 — быў расстраляны Аляксандар (Алесь) Адамовіч, дзяржаўны дзяяч, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1975 Павал Сухі, савецкі авіяканструктар, адзін з заснавальнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі, ураджэнец Беларусі.

Мэмарыяльная дошка ў памяць Паўла Сухога, Гомельскі тэхнічны ўнівэрсытэт
Мэмарыяльная дошка ў памяць Паўла Сухога, Гомельскі тэхнічны ўнівэрсытэт

1997Алексантэры Ахола-Вала, фінскі і беларускі мастак і мысьляр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG