Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня на сустрэчы ў Менску з губэрнатарам Калінінградзкай вобласьці Расеі Антонам Аліханавым заявіў, што прынятая Захадам у 2022 годзе «беспрэцэдэнтная спроба» абмежаваць свабодны рух грузаў чыгуначным і аўтатранспартам як з РФ, так і з Беларусі, «была асуджаная на правал».