Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нягледзячы на спыненьне начных замаразкаў, мінулай ноччу зноў перапісаныя тэмпэратурныя антырэкорды


Бабруйск. Ілюстрацыйнае фота
Бабруйск. Ілюстрацыйнае фота

Мінімумы ночы на 5 чэрвеня абнавіліся на пяці мэтэастанцыях, сьведчыць праведзенае BPN параўнаньне апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамэта.

Новыя экстрэмумы зарэгістраваныя ў Бабруйску (+1,7 градуса супраць +2 у 1977 годзе; самы халодны пункт на карце краіны), Клічаве (+1,9 супраць +3,2 тады ж), на мэтэастанцыі «Палеская» ў Лунінецкім раёне (+2 супраць +2,3 у 1979-м), у Ганцавічах (+3,1 супраць +4,1 у 2003-м) і Лынтупах (+3,2 супраць +3,5 у 2009-м).

У Баранавічах паўтораны антырэкорд 1974 году (+3,9).

Абсалютны мінімум ночы для ўсёй краіны складае 0,8 градуса ніжэй за нуль (5 чэрвеня 1947 году ў Ваўкавыску).

За тры ночы (3–5 чэрвеня) зарэгістраваныя 23 тэмпэратурныя антырэкорды. У Езярышчы абнавіўся мінімум чэрвеня за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў, у Менску перакрытыя два запар экстрэмумы 95-гадовай даўнасьці.

Антырэкорд месяца — 2,3 градуса марозу (1 чэрвеня 2001 году на «Палескай» і 11 чэрвеня 1982 году ў Воршы) — выстаяў.

Згодна з абноўленым прагнозам Белгідрамэта, у ноч на 6 чэрвеня чакаецца ад 3 да 11 градусаў вышэй за нуль (першапачатковы — ад 1 да 10).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG