Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежная служба Ўкраіны заяўляе пра зьніжэньне канцэнтрацыі расейскіх войскаў у Беларусі


Андрэй Дземчанка
Андрэй Дземчанка

Канцэнтрацыя расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі апошнім часам зьнізілася, заявіў падчас тэлемаратону 3 чэрвеня сьпікер Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны (ДПСУ) Андрэй Дземчанка.

Канцэнтрацыя расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі апошнім часам зьнізілася, заявіў падчас тэлемаратону 3 чэрвеня сьпікер Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны (ДПСУ) Андрэй Дземчанка.

Паводле яго слоў, сілы абароны «максымальна ўмацавалі ўсе напрамкі, каб не дапусьціць хоць бы якога паўторнага ўварваньня» з боку Беларусі і «прадухіліць любыя правакацыі».

«Расея на гэты момант ня мае дастаткова сіл на тэрыторыі Беларусі, колькасьць расейскіх вайскоўцаў цяпер там вельмі нязначная, — цытуе прадстаўніка ДПСУ „Суспільне“. — Яшчэ некалькі месяцаў таму колькасьць расейскіх вайскоўцаў магла там дасягаць 10–11 тысяч чалавек. Але мы мусім быць гатовыя да разьвіцьця любых сытуацый».

Дземчанка канстатаваў, што памежнікі не фіксуюць на мяжы з Беларусьсю якія-небудзь «нестандартныя моманты». Не назіраецца таксама перамяшчэньне тэхнікі ці дадатковых сіл.

«Вядома, Беларусь трымае пэўныя падразьдзяленьні ў напрамку граніцы, але на пэўнай адлегласьці, яны называюць гэта „пэўным узмацненьнем“. Сытуацыя застаецца цалкам кантраляванай», — падкрэсьліў ён.

Напярэдадні Міністэрства абароны паведаміла пра тое, што ў рамках ратацыі расейскага складу рэгіянальнай групоўкі войскаў у Беларусь «камбінаваным спосабам» прыбываюць асабовы склад, узбраеньне і тэхніка «агульнавайсковых і танкавых злучэньняў». Таксама было заяўлена пра дастаўку з РФ «чарговага камплекта зэнітнага ракетнага комплексу С-400».

У траўні камандуючы Аб’яднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны Сяргей Наеў заяўляў, што на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца да 2,5 тыс. расейскіх вайскоўцаў ды 25 адзінак авіятэхнікі — 13 самалётаў Су-34, Су-30СМ і Су-24МР, а таксама 12 верталётаў Мі-8, Мі-24 і Мі-28Н.

  • 24 лютага 2022 года Расея пачала поўнамаштабную ваенную агрэсію супраць Украіны. Улады ў Менску пастаянна адмаўляюць удзел беларускай арміі ў баявых дзеяньнях на баку РФ, у той жа час тэрыторыя Беларусі з пачатку ўварваньня, а таксама ў асобныя пэрыяды пазьней актыўна выкарыстоўвалася расейскай арміяй для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне.
  • Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што Беларусь удзельнічае ў расейскай «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» ва Ўкраіне, усяляк падтрымліваючы РФ, але «нікога не забіваючы».
  • Летась у ліпені Лукашэнка публічна прызнаў уварваньне 20-тысячнага кантынгенту расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі.
  • Сёлета 11 красавіка першы намесьнік міністра абароны Украіны Аляксандр Паўлюк заявіў, што на пачатку вайны 70 тыс. вайскоўцаў 35-й агульнавайсковай арміі РФ на 7 тыс. бронемашынах «з беларускай мяжы ўварваліся» на тэрыторыю Кіеўскай вобласьці. На пачатку красавіка 2022-га захопнікі былі адтуль выгнаныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG