«Невялікая частка» наймітаў расейскай ПВК «Вагнэр» прыбудзе ў Беларусь — у якасьці інструктараў для спэцназа, такое меркаваньне выказаў дарадца кіраўніка офіса прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк у апублікаваным 8 ліпеня інтэрвію выданьню «Медуза».
У рамках апэрацыі «Бясьпечнае Падляшша» Польшча пачынае перакідку на ўсход краіны больш як 1 тысячы вайскоўцаў і амаль 200 адзінак тэхнікі з 12-й і 17-й мэханізаваных брыгадаў, паведаміў 8 ліпеня ў «Твітары» міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.
З пачатку міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і краін ЭЗ улетку 2021 году колькасьць нелегальных мігрантаў, якім адмоўлена ва ўезьдзе ў Польшчу, Літву і Латвію, перавысіла 100 тысячаў чалавек, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).
Каманда беларускіх валянтэраў аб’явіла аб пачатку працы сайта prohelp.info для спэцыялістаў у барацьбе з хатнім гвалтам.
Каардынацыйная рада (КР) прапаноўвае стварыць назіральную групу для правядзеньня аўдыту дзейнасьці ByPol і кіраўніка фонду, прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта па аднаўленьні законнасьці і правапарадку Аляксандра Азарава, паведамляе прэс-служба рады.
Парушаючы незалежнасьць, сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, Расея пры актыўнай падтрымцы Беларусі «уяўляе пагрозу міжнароднаму парадку, заснаванаму на каштоўнасьцях і правілах», гаворыцца ў сумеснай заяве прэзыдэнтаў Літвы і Польшчы.
Успрыманьне жыхарамі Польшчы Беларусі і беларусаў, якое зьмянілася ў нэгатыўны бок, зафіксавала апытаньне грамадзкай думкі «Палякі пра Беларусь і беларусаў», праведзенае на замову Цэнтру Юліюша Мерашэўскага.
Толькі ў Польшчу з боку Беларусі 5 ліпеня спрабавалі нелегальна трапіць 190 іншаземцаў, паведамілі ў Памежнай службе краіны.
Супрацоўнікі Памежнай аховы Польшчы і Нацыянальнай падатковай адміністрацыі затрымалі 11 чальцоў арганізаванай злачыннай групы (1 грамадзянін Беларусі і 10 грамадзян Польшчы), якіх падазраюць у самай буйной у гісторыі краіны кантрабандзе беларускіх цыгарэт.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да Сэнату Італіі з просьбай пераканаць урад краіны і міжнародныя арганізацыі ініцыяваць трыбунал над Аляксандрам Лукашэнкам.
Гаварыць пра тое, што ўвесь асабовы склад ПВК «Вагнэр» разам з кіраўніком Яўгенам Прыгожыным перабазуецца ў Беларусь, пакуль рана, сказаў прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны Андрэй Юсаў у этэры нацыянальнага тэлемаратону.
Важна даць зразумець рэжыму Аляксандра Лукашэнкі , што ён нелегітымны і да яго ня будзе літасьці за рэпрэсіі і фальсыфікацыі, але ў пытаньні вызваленьня палітвязьняў трэба «спрабаваць дамаўляцца на больш базавым узроўні».
2 ліпеня краіны Эўразьвяза не дазволілі нелегальна перасекчы мяжу 200 мігрантам, якія накіроўваліся з тэрыторыі Беларусі (суткамі раней такіх было 208).
Вядомая беларуская ІТ-кампанія больш ня будзе працаваць на радзіме і ў суседняй Расеі.
Сярэдні курс наяўнага даляра ЗША ў першай палове 2023 году вырас на 11,64% (з 2,7197 да 3,0363 рубля).
Беларусь мае намер прапанаваць суседнім краінам «плян добрасуседзтва і міру», заявіў Аляксандар Лукашэнка на ўрачыстым сходзе напярэдадні афіцыйнага сьвята Дня Незалежнасьці.
Пасланьне да беларусаў перадаў папа Рымскі Францішак праз свайго легата — прэфэкта дыкастэрыі ў справах усходніх цэркваў арцыбіскупа Кляўдыё Гуджэроцьці, які прыбыў у Беларусь на ўрачыстасьці з нагоды 25-годзьдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.
Чарговую буйную партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт затрымалі літоўскія мытнікі.
Абмежаваньні правоў чалавека дазволілі сярод іншага «ў інтарэсах нацыянальнай бясьпекі».
Візавы цэнтар VFS Global, які зьяўляецца афіцыйным партнэрам пасольства Літвы ў Беларусі, абвясьціў аб спыненьні прыёму дакумэнтаў на выдачу нацыянальных візаў.
Загрузіць яшчэ