Лінкі ўнівэрсальнага доступу

IBA Group цалкам сыходзіць з рынкаў Беларусі і Расеі


Офіс IBA ў Менску, архіўнае фота
Офіс IBA ў Менску, архіўнае фота

Вядомая беларуская ІТ-кампанія больш ня будзе працаваць на радзіме і ў суседняй Расеі.

Беларуская ІТ-кампанія, якая ў траўні адзначыла 30-годзьдзе, панесла страты за апошнія тры гады, але ня лічыць іх «драматычнымі», заявіў у камэнтары выданьню Emerging Europe заснавальнік і гендырэктар Сяргей Ляўцееў.

«Мы былі гатовыя да тых зьменаў, якія адбыліся за апошнія тры гады, — распавёў ён. — У нас ёсьць некаторыя страты з пункту гледжаньня людзей i бізнэсу, але яны для нас не драматычныя. І мы цалкам сыходзім з расейскага і беларускага рынкаў. У IBA Group ужо няма кліентаў на гэтых двух рынках».

Рэлякацыі садзейнічала і палітычная сытуацыя ў Беларусі, многія людзі больш не адчувалі сябе там у бясьпецы і зьехалі. IBA Group аказала падтрымку сваім супрацоўнікам і дапамагла ім пераехаць, гаворыцца ў матэрыяле.

«Яшчэ ёсьць шанец, што ў Беларусі будзе менш стасункаў з Расеяй і больш стасункаў з суседзямі з Захаду. Мы вельмі спадзяемся, што Беларусь ня будзе ў складзе Расеі», — дадаў Ляўцееў.

«Калі казаць пра тэхніку, то ўсе гэтыя людзі працуюць з адной тэхнікай. выхадцы зь Беларусі, Украіны; яны прывозяць свой досьвед у Польшчу, напрыклад, як у нас, і працягваюць працаваць у той жа сфэры. Вядома, канкурэнцыя расьце, але многія з гэтых кампаній працуюць на міжнародных кліентаў. Гэта можа зьмяніцца ў будучыні, але пакуль мясцовыя рынкі ня моцна закранутыя».

IBA Group абслугоўвае кліентаў больш чым у 50 краінах сьвету ў розных галінах і на розных рынках, уключаючы банкаўскую справу, авіяцыю, чыгунку, тэлекамунікацыі, вытворчасьць, ахову здароўя, гандаль і дзяржаўны сэктар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG