«Бягучая сытуацыя ў сьвеце і супрацоўніцтва Беларусі з Ватыканам у шматбаковых фарматах» сталі галоўнымі тэмамі перамоваў кіраўніка МЗС Сяргея Алейніка з папскім легатам, прэфэктам дыкастэрыі па справах усходніх цэркваў Сьвятога пасаду арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці, паведамляе прэс-служба МЗС.
Зьяўленьне на беларускай тэрыторыі ПВК «Вагнэр» можа «стымуляваць міграцыйную актыўнасьць на мяжы з Польшчай», заявіў 28 чэрвеня ў этэры Polskie Radio 24 дзяржсакратар канцылярыі польскага прэм'ер-міністра, намесьнік міністра–каардынатара спэцслужбаў Станіслаў Жарын.
Калі найміты прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» разьмесьцяцца ў Беларусі, гэта стане выклікам для нацыянальнай бясьпекі Літвы, заявіў 28 чэрвеня міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.
У эканоміцы Беларусі ў траўні 2023 года было занята 4 млн 150,7 тысячы чалавек – на 62,1 тысячы мененей (-1,5%), чым летась.
Раней Мінпрацы вызначыла пералік прафэсій рабочых і пасад службоўцаў, на якія сёлета можна працаўладкаваць іншаземцаў і асоб без грамадзянства альбо дазволу на сталае пражываньне ў Беларусі.
Тактыка-спэцыяльныя заняткі «Дапамога-2023» праходзяць з 26 па 30 чэрвеня ў 1134-м вайсковым клінічным мэдцэнтры Ўзброеных сіл (Горадня), а таксама на Госкім палігоне на мяжы з Польшчай і Літвой.
Сьвет павінен аб’яднацца дзеля дэмакратычнай Беларусі і падтрымліваць беларусаў, якія абараняюць свой сувэрэнітэт, напісала 26 чэрвеня ў Твітэры дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская.
Неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі «Пул Первого» сьцьвярджае, што той угаварыў заснавальніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына спыніць прасоўваньне да Масквы.
На фоне «падзей у Расеі» Аляксандр Лукашэнка 24 чэрвеня правёў дзьве нарады — зь «кіраўніцтвам сілавога блёка і вайскоўцамі», паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы «Пул Первого».
Добраахвотніцкі полк імя Кастуся Каліноўскага 24 чэрвеня на фоне ваеннай смуты ў Расеі заклікаў грамадзян Беларусі рыхтавацца да вызваленьня краіны.
Уладзімір Пуцін можа паспрабаваць уцягнуць беларускіх вайскоўцаў ува ўнутраны канфлікт, заявіла дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская 24 чэрвеня ў відэазвароце ў сувязі з вайсковым закалотам у Расеі.
Расея ня мае намеру раскрываць інфармацыю пра колькасьць тактычных ядзерных боепрыпасаў, якія будуць перамешчаныя на тэрыторыю Беларусі, заявіў журналістам 23 чэрвеня намесьнік міністра замежных спраў РФ Сяргей Рабкоў.
5 траўня 2023 году Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла аб заканчэньні ў сьвеце пандэміі каранавірусу.
Беларускія лідэрка дэмакратычных сілаў, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлана Ціханоўская падпісала пастанову аб правядзеньні да 1 жніўня слуханьняў у Каардынацыйнай радзе (КР) па ацэнцы дзейнасьці прадстаўнікоў кабінэту і ўзгадненьні яго складу.
Як заявіў міністар транспарту Літвы Марус Скуодзіс падчас выступу ў Сойме 22 чэрвеня, швайцарскі вытворца цягнікоў «Stadler Rail» пакідае рынак Беларусі,паведамляе тэлерадыёкампанія LRT.
Беларусы могуць легалізавацца ў Польшчы як праз атрыманьне дазволу на жыхарства, так і праз хадайніцтва аб атрыманьні міжнароднай абароны. Атрымаць нацыянальную візу па гуманітарных абставінах на тэрыторыі Польшчы ўжо немагчыма.
У сумеснай заяве адзначаецца, што Лойка «стала мішэньню для перасьледу за сваю мірную і законную праваабарончую дзейнасьць».
Аляксандар Лукашэнка 22 чэрвеня правёў нараду з урадам на тэму інвэстыцый.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі вызначыла пералік прафэсій рабочых і пасад службоўцаў, на якія сёлета можна працаўладкаваць іншаземцаў і асоб без грамадзянства, якія ня маюць дазволу на сталае пражываньне ў Беларусі.
Дэлегацыя з прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі прысутнічае на цырымоніі адкрыцьця ІІІ Эўрапейскіх гульняў, якія праходзяць 21 чэрвеня — 2 ліпеня ў Кракаве.
Загрузіць яшчэ