Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты Літвы і Польшчы занепакоеныя ўзмацненьнем залежнасьці Беларусі ад Расеі


Прэзыдэнты Польшчы і Літвы. Архіўнае фота
Прэзыдэнты Польшчы і Літвы. Архіўнае фота

Парушаючы незалежнасьць, сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, Расея пры актыўнай падтрымцы Беларусі «уяўляе пагрозу міжнароднаму парадку, заснаванаму на каштоўнасьцях і правілах», гаворыцца ў сумеснай заяве прэзыдэнтаў Літвы і Польшчы.

«Мы рашуча асуджаем неправакаванае і неапраўданае ўварванае Расеі і жорсткую вайну супраць Украіны. Мы заклікаем Расею безумоўна вывесьці свае войскі з тэрыторыі Ўкраіны», — адзначылі лідэры краінаў Гітанас Наўседа і Анджэй Дуда па выніках іх сустрэчы 5 ліпеня ў Вільні.

На іх думку, «выкарыстоўваньне ядзернага шантажу», якое працягваецца, а таксама нядаўняе разьмяшчэньне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі «значна павышаюць рызыку эскаляцыі».

Таксама прэзыдэнты заклікалі міжнародную супольнасьць «прыняць неабходныя меры адносна небясьпечнай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы». Бакі выказалі занепакоенасьць «узмацненьнем залежнасьці Беларусі ад Расеі», у выніку чаго «рэзка мяняецца сытуацыя зь бясьпекай у нашым рэгіёне». «Беларусь разам з Расеяй нясе сумесную адказнасьць за агрэсіўную вайну супраць Украіны», — гаворыцца ў заяве.

Прэзыдэнты заклікалі Беларусь не падтрымліваць Расею, а таксама «спыніць рэпрэсіі супраць яе грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку супраць польскай і літоўскай нацыянальных меншасьцей, і пачаць дэмакратычны дыялёг з беларускай грамадзянскай супольнасьцю».

Наўседа і Дуда заявілі, што будуць «імкнуцца да пастаяннага ўзмацненьня жорсткасьці індывідуальных і галіновых абмежавальных мер ЭЗ у дачыненьні да Расеі і Беларусі». Галоўнай мэтай яны бачаць «большае засяроджваньне на барацьбе з абыходам санкцый праз трэція краіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG