Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва спыніла выдачу нацыянальных візаў у Беларусі


Акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. Вільня, травень 2023 г.
Акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. Вільня, травень 2023 г.

Візавы цэнтар VFS Global, які зьяўляецца афіцыйным партнэрам пасольства Літвы ў Беларусі, абвясьціў аб спыненьні прыёму дакумэнтаў на выдачу нацыянальных візаў.

29 чэрвеня прыпынены прыём дакумэнтаў у Менску, днём раней — у іншых гарадах Беларусі.

Зь сярэдзіны чэрвеня VFS Global не прымае запыты на выдачу нацыянальных візаў на падставе працаўладкаваньня ў Літве.

1 ліпеня ў Літве ўступяць у сілу зьмены ў закон аб прававым статусе замежнікаў. Грамадзяне шэрагу дзяржаў, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз, змогуць зьвяртацца па нацыянальныя візы па-за межамі Літвы толькі празь зьнешняга пастаўшчыка паслуг, якога будзе вызначаць дэпартамэнт міграцыі пры літоўскім МУС.

Раней заявы на атрыманьне нацыянальных візаў прымалі дыпляматычныя прадстаўніцтвы Літвы ці сэртыфікаваныя Міністэрствам замежных спраў гэтай краіны візавыя цэнтры.

4 красавіка літоўскі Сейм прыняў закон, які прадугледжвае абмежавальныя меры для грамадзянаў Беларусі і РФ, зьвязаныя з парадкам уезду і легалізацыі ў гэтай балтыйскай дзяржаве, набыцьця нерухомасьці і інш. На этапе разгляду дакумэнт быў значна мякчэйшы ў дачыненьні да беларусаў, большасьць санкцый закранула расейцаў.

14 красавіка прэзыдэнт Гітанас Наўседа наклаў на закон вэта. Ён прапанаваў парлямэнту не рабіць у законе розьніцы паміж беларусамі і расейцамі.

20 красавіка Сейм адхіліў вэта Наўседы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG