Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўская мытня затрымала кантрабанду беларускіх цыгарэт на больш як 3 мільёны эўра


Затрыманьне ў Літве кантрабандных беларускіх цыгарэт. Архіўнае фота
Затрыманьне ў Літве кантрабандных беларускіх цыгарэт. Архіўнае фота

Чарговую буйную партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт затрымалі літоўскія мытнікі.

Паводле інфармацыі прэс-службы Мытнага дэпартамэнту Міністэрства фінансаў Літвы, гэта адбылося раніцай 24 чэрвеня ў прапускным пункце Райгардас (Прывалка).

Беларускі кіроўца паказаў прадстаўнікам мытні дакумэнты аб перавозцы 13 тон гофракардону. Аднак падчас праверкі сыстэмай рэнтгенаўскага кантролю выявілі, што ўказанага грузу было ўсяго тры паддоны, якія прызначаліся для прыкрыцьця кантрабандных цыгарэт (750 тыс. пачкаў цыгарэт «NZ Gold» і «Minsk Superslims»; прыблізная цана — больш за 3 млн эўра).

Папярэдняе расьсьледаваньне вядзе Каўнаская раённая пракуратура. Кіроўцу арыштавалі на 20 дзён.

Паводле інфармацыі мытнікаў, гэта адна з найбуйнейшых партый нелегальных цыгарэт, затрыманых у Літве з пачатку 2023 году.

Паводле зьвестак Міністэрства ўнутраных спраў Літвы, у першым квартале 2023 году на тэрыторыі Літвы затрымалі 416 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт зь Беларусі — у 3,85 раза менш, чым за аналягічны пэрыяд 2022 года (1,6 млн).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG