Праваабаронцы прызналі палітвязьнем Міхаіла Лапунова, які адбывае працяглы адміністрацыйны арышт.
Пракуратура Менскай вобласьці знайшла ў электронных каталёгах 9 цэнтральных і вясковых бібліятэк выданьні, прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі», і запатрабавала выключыць іх са каталёгаў.
«Мы аб’яўляем аб стварэньні новага батальёну „Western“, які становіцца ў шэрагі Палку Каліноўскага», — паведаміла 25 верасня прэсавая служба палку.
За тыдзень украінскія вайскоўцы дадаткова заклалі на мяжы з Беларусьсю больш як 2 тысячы мін, вынікае з заявы камандуючага Аб’яднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны Сяргея Наева.
Менск «нязьменна гатовы выступаць» пляцоўкай для дыялёгу «па ўрэгуляваньні сытуацыі на тэрыторыі Ўкраіны», сьцьвярджаецца ў заяве старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Натальлі Качанавай, апублікаванай дзяржаўнай газэтай «Звязда» (сузаснавальнікі — абедзьве палаты парлямэнта і ўрад).
Прыярытэтнымі напрамкамі вонкавай палітыкі афіцыйнага Менска зьяўляюцца дзяржавы Азіі і Афрыкі, сьведчыць праведзены BPN аналіз інфармацыі пра сустрэчы міністра замежных спраў Сяргея Алейніка з іншаземнымі чыноўнікамі ў рамках 78-й сэсіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.
З прычыны анамальна цёплага надвор’я 22 верасьня на 37 беларускіх мэтэастанцыях перакрытыя тэмпэратурныя рэкорды, вынікае з праведзенага BPN параўнальнага аналізу апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамету.
Наймітам расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр», якія застаюцца ў Беларусі, прапануюць далучыцца да прыватнага ахоўнага прадпрыемства «ГардСэрвіс» — у якасьці дадатковага стымулу ім прапануюць кватэры.
Габрыелюс Ландсбергіс заклікаў гучна гаварыць аб злачынствах рэжыму Лукашэнкі супраць беларускага народу і яшчэ больш жорстка караць бізнэс і прыватных асоб, якія дапамагаюць Расеі.
Сьвятлана Ціханоўская працягвае візыт у ЗША, прымеркаваны да сэсіі Генасамблеі ААН.
Ціханоўская заявіла ў Нью-Ёрку, што беларусы поўныя рашучасьці атрымаць перамогу і захаваць нацыю.
Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Баўгарыі (АНББ) паведаміла 21 верасьня аб выдварэньні з краіны з пазбаўленьнем права жыхарства і забаронай на ўезд «грамадзяніна Расеі Н.З. і грамадзян Рэспублікі Беларусі Е.П. і В.Б».
«Беларусбанк» паведаміў аб зьменах для некаторых укладаў у далярах ЗША.
35% бізнэсоўцаў, якія эмігравалі зь Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, гатовыя вярнуцца ў краіну пасьля зьмены ўлады, сьведчаць вынікі дасьледаваньня Цэнтру новых ідэй (ЦНІ).
Беларусь з паказьнікам 2,93% росту спажывецкіх цэнаў у студзені–жніўні 2023 году заняла 8-е месца на тэрыторыі былога СССР.
Сьвятлана Ціханоўская працягвае візыт у ЗША, удзельнічае ў падзеях у рамках сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН.
Аналітыкі мяркуюць. што нават з улікам таго, што Беларусь, хутчэй за ўсё, нікога зь меркаваных будучых падазраваных ня выдасьць, працэс дае Лукашэнку зразумець, што сьледзтва аб падзеях 1990-х і 2000-х можа працягнуцца.
Расея «амаль паглынула Беларусь, відавочна пагражае Казахстану і краінам Балтыі», заявіў прэзыдэнт Украіны Уладзімер Зяленскі 19 верасьня ў Нью-Ёрку на 78-й сэсіі Генэральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
У Беларусі «сур’ёзная ўвага» надаецца абароннаму комплексу, заявіў Аляксандар Лукашэнка 19 верасьня ў Менску на сустрэчы з губэрнатарам Краснадарскага краю Расеі Веньямінам Кандрацьевым.
19 верасьня ў Швайцарыі пачаўся суд над былым байцом САХР Юрыем Гараўскім. Ён прызнаўся ў 2019 годзе, што 7 траўня 1999 году ўваходзіў у склад групы, якая выкрадала апанэнтаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў адрэагавалі на працэс.
Загрузіць яшчэ