Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусбанк» прыпыняе прыём новых і папаўненьне некаторых адкрытых укладаў у далярах


«Беларусбанк» паведаміў аб зьменах для некаторых укладаў у далярах ЗША.

Як зазначае прэс-служба фінансава-крэдытнай установы, з 27 верасьня прыпыняецца прыём новых і папаўненьне адкрытых па 26 верасьня тэрміновых неадклікальных дэпазытаў з тэрмінам захоўваньня 6 месяцаў. Размова аб укладах «Вялікія магчымасьці», «Неадклікальны для нерэзыдэнтаў», «Вялікія магчымасьці онл@йн».

ААТ «ААБ Беларусбанк» знаходзіцца ва ўласнасьці дзяржавы. Яго асноўным акцыянэр — Дзяржаўны камітэт маёмасьці (99,11% акцыяў у простым кіраваньні, 0,76% — ува ўскосным).

На 1 студзеня 2023 году статутны фонд банку складаў 5,51 мільярда рублёў.

24 чэрвеня 2021 году заходнія краіны ўвялі абмежаваньні супраць «Беларусбанку», «Белінвэстбанку» і «Белаграпрамбанку». Гэта было часткай чацьвёртага пакету санкцыяў Эўразьвязу супраць уладаў Беларусі, які ўпершыню ахапіў цэлыя сэктары эканомікі краіны.

16 лістапада летась Нацыянальны банк уключыў «Беларусбанк» у першую групу сыстэмна значных банкаў на 2023 год.

11 красавіка сёлета прэм’ер-міністар Канады Джастын Трудо абвясьціў аб новых санкцыях для далейшага «націску на пуцінскіх саўдзельнікаў у Беларусі». Пад іх трапілі Нацыянальны банк Беларусі, «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Пріорбанк», «Сбер Банк», «Банк БелВЭБ», «Белгазпрамбанк», «Банк ЗГБ (Беларусь)» і «Статусбанк».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG