Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацьку палітвязьня Мікіты Залатарова таксама прызналі палітычным зьняволеным


Міхаіл Лапуноў
Міхаіл Лапуноў

Праваабаронцы прызналі палітвязьнем Міхаіла Лапунова, які адбывае працяглы адміністрацыйны арышт.

Міхаіл Лапуноў — бацька палітвязьня Мікіты Залатарова.

Ён правёў за кратамі 45 дзён. Лапунова тройчы арыштоўвалі паводле адміністрацыйных артыкулаў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КоАП).

22 верасьня, напярэдадні заплянаванага вызваленьня пасьля адбыцьця трэцяга адміністрацыйнага арышту запар, яго зноў абвінавацілі у зьдзяйсьненьні правапарушэньня і чацьвёрты раз адправілі ў турму.

Прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый у адпаведнай заяве патрабуюць адмены вынесеных у дачыненьні да палітвязьня судовых пастаноў і яго неадкладнага вызваленьня, спыненьня рэпрэсій супраць іншадумцаў і ўдзельнікаў мірных сходаў, вызваленьня ўсіх адміністрацыйна арыштаваных за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх правоў і свабод, неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыненьня палітычных рэпрэсій.

  • Мікіту Залатарова затрымалі ў жніўні 2020 года. На той момант, як і на момант судоў над ім, ён быў непаўналетнім. Яго судзілі двойчы па розных артыкулах КК — у лютым і ліпені 2021 года. У выніку пакаралі 4,5 гадамі пазбаўленьня волі. Мікіта адбывае пакараньне ў турме № 8 у Жодзіне (Менская вобласьць).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG