Іван Краўцоў працягне працаваць на пасадзе сакратара Каардынацыйнай рады, паведаміла ўвечары 20 ліпеня прэсавая служба гэтай палітычнай структуры.
У датычнасьці да фінансавых парушэньняў на тэлеканале «Белсат» падазраюцца 10 менэджараў мэдыя, у тым ліку былая дырэктарка Агнешка Рамашэўска-Гузы і яе экс-намесьнік, цяперашні кіраўнік тэлеканалу Аляксей Дзікавіцкі.
Інтэрпол выключыў беларускага рэжысэра і журналіста Андрэя Гнёта з «чырвонага сьпісу» асобаў, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку.
Нацыянальная пракуратура Польшчы расьсьледуе крымінальную справу, пацярпелым па якой зьяўляецца намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Павал Латушка.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская правяла перамовы з прэм’ер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам і прэзыдэнтам Сэрбіі Аляксандрам Вучычам.
Працягваецца ліквідацыя наступстваў урагану 14 ліпеня. 19 ліпеня ўлады зьнялі рэжым надзвычайнай сытуацыі, абвешчаны 15 ліпеня на Гомельшчыне на час ліквідацый наступстваў ураганнага ветру.
Аб падачы напружаньня ва ўсе населеныя пункты Гомельскай вобласьці, якая найбольш пацярпела ад урагану 14 ліпеня, паведаміла ў ноч на 19 ліпеня Міністэрства энэргетыкі.
У лістападзе 2023 году толькі 2,6% з тысячы апытаных беларусаў падтрымалі ўключэньне краіны ў склад Расеі, у той час як у 2009-м такіх было 4%, сьведчаць вынікі апытаньняў.
Паводле сайта ААН, генэральны сакратар арганіазцыі выказаў Лукашэнку занепакоенасьць сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі на асабістай сустрэчы зь ім ў Астане.
З пачатку году мытныя і падатковыя органы Польшчы распачалі 51 справу супраць кампаній, якія не выконваюць эўрапейскія і нацыянальныя санкцыі ў гандлі зь Беларусьсю і Расеяй, паведамляе тэлекампанія TVP з спасылкай на зьвесткі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (НПА).
Асуджаны па палітычных матывах адвакат, аўтар кнігі «Зэкамэрон» Максім Знак увайшоў у шорт-ліст прэміі Цэнтру Вацлава Гавэла.
Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Юры Амбразевіч 16 ліпеня на паседжаньні Рады Бясьпекі ААН заявіў, што краіны Захаду адмаўляюцца ад супрацоўніцтва зь Беларусьсю.
Сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах банкаў (тут і далей без уліку міжбанкаўскіх крэдытаў) у першым паўгодзьдзі 2024 году вырасьлі на 0,29 працэнтнага пункту — з 9,63 да 9,92%, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Нацбанку.
У Беларусі пацярпелі 54 высакавольтныя лініі. Асабліва пацярпеў Мазырскі раён.
Беларускія турысты не зарэгістравалі свой маршрут у МНС Расеі.
Падатковая служба Латвіі паведаміла, што з 16 ліпеня забаронены праезд асобам з зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь транспартнымі сродкамі — легкавымі аўтамабілямі.
Мінулай ноччу ў Мазыры з дапамогай электрагенэратараў пачалі падаваць ваду, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту.
З 1 студзеня 2022 году па 30 красавіка 2024 году празь Беларусь у Нямеччыну нелегальна трапіў 22 021 мігрант.
12 і 13 ліпеня ў вадаёмах Беларусі загінула сем чалавек, паведамляе ў апэратыўных зводках Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
Стыхія, якая абрынулася на розныя рэгіёны Беларусі напярэдадні, прывяла да некалькіх сьмерцяў і раненьняў людзей.
Загрузіць яшчэ