Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка праходзіць у Польшчы пацярпелым па крымінальнай справе аб пагрозе забойствам


Павал Латушка. Архіўнае фота
Павал Латушка. Архіўнае фота

Нацыянальная пракуратура Польшчы расьсьледуе крымінальную справу, пацярпелым па якой зьяўляецца намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Павал Латушка.

Як вынікае з дакумэнтаў, якія мае ў сваім распараджэньні «Позірк», справа ўзбуджана па артыкулах аб «падбухторваньні да забойства» і «дзейнасьці замежных спэцслужбаў».

Дакумэнт аб пачатку расьсьледаваньня Латушка атрымаў з пракуратуры Лодзі.

«Паводле неафіцыйнай інфармацыі зь сілавых структур Польшчы, якую я маю, з пачатку году было прадухілена дзьве пагрозы ў адносінах да мяне на польскай тэрыторыі», — заявіў у камэнтары «Позірку» Павал Латушка.

Іншых падрабязнасьцяў палітык ня ведае.

На наступным тыдні, паводле слоў Латушкі, ён «афіцыйна запрошаны ў Лодзь на сустрэчу з пракурорам».

«Апошнім часам мы фіксуем актывізацыю спробаў ціску на канкрэтных сябраў каманды „Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня“ з боку асобаў, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі КДБ. Яны ўжываюць мэтады подкупу, шантажу, пагроз, рэпрэсій у дачыненьні да родных і блізкіх чальцоў нашай каманды. У нас зафіксаваныя доказы гэтых дзеяньняў», — сказаў кіраўнік НАУ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG