Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі працягваюць расьці сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах банкаў (тут і далей без уліку міжбанкаўскіх крэдытаў) у першым паўгодзьдзі 2024 году вырасьлі на 0,29 працэнтнага пункту — з 9,63 да 9,92%, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Нацбанку.

З пачатку году для юрыдычных асобаў яны сталі вышэй на 0,42% (з 8,83% да 9,25%, для фізычных асобаў — на 0,09% (з 10,86% да 10,95%).

Сярэднія працэнтныя стаўкі па новых крэдытах вырасьлі на 0,44% (з 9,57% да 10,01%): для юрыдычных асобаў — на 0,48% (з 9,55% да 10,03%); для фізычных асобаў — на 0,16% (з 9,75% да 9,91%).

Па ўсіх тэрміновых банкаўскіх укладах сярэднія працэнтныя стаўкі вырасьлі на 0,62% (з 8,48% да 9,1%), па новых банкаўскіх укладах — на 0,23% (з 6,19% да 6,44 %).

Паводле зьвестак Нацбанку, запазычанасьць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 чэрвеня 2024 году дасягнула 54 млрд 190,8 млн рублёў.

Праведзены «Позіркам» аналіз паказаў, што актуальная сума даўгоў перад банкамі на 3,4% большая, чым на 1 студзеня 2024 году (52 млрд 394,8 млн рублёў), і на 15,6% перавышае запазычанасьць, зафіксаваную 1 чэрвеня 2023 году (46 млрд 860,9 млн рублёў).

Пратэрмінаваная запазычанасьць па крэдытах склала 126,7 млн рублёў (6% у гадавым вымярэньні; −40,5% з пачатку гэтага году).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG