Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне паўсюль вярнулі электрычнасьць. Для часткі населеных пунктаў выкарыстоўваюць дызэль-генэратары


Гомель. Архіўнае фота
Гомель. Архіўнае фота

Аб падачы напружаньня ва ўсе населеныя пункты Гомельскай вобласьці, якая найбольш пацярпела ад урагану 14 ліпеня, паведаміла ў ноч на 19 ліпеня Міністэрства энэргетыкі.

Ведамства прызнае, што «для забесьпячэньня электразабесьпячэньня часткі зь іх выкарыстоўваюцца дызель-генэратарныя ўстаноўкі».

Міністэрства энэргетыкі адзначае, што ў рэгіёне, які трапіў пад удар стыхіі 14 ліпеня, адноўлена работа 51 сыстэмаўтваральнай лініі электраперадачы, у тым ліку дзьвюх ліній 330 кВ, 90 сыстэмаўтваральных электрычных падстанцый, больш як 5 тыс. трансфарматарных падстанцый.

«У ліквідацыі наступстваў урагану было задзейнічана 197 аварыйных брыгад з усіх абласьцей, агулам больш за 1,5 тыс. чалавек і 276 адзінак тэхнікі. Працягваюцца работы па індывідуальных заяўках спажыўцоў», — гаворыцца ў паведамленьні.

  • Раней Аляксандар Лукашэнка даручыў міністру энэргетыкі Анатолю Сіваку аднавіць работу ўсёй інфраструктуры і сыстэм жыцьцезабесьпячэньня насельніцтва да раніцы 16 ліпеня.
  • 16 ліпеня на цырымоніі ўшанаваньня выпускнікоў вышэйшых вайсковых навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу ён даў «адзін дзень» на ліквідацыю наступстваў стыхіі кіраўніку МНС Вадзіму Сіняўскаму і дзяржсакратару Савету бясьпекі Аляксандру Вольфавічу.
  • 18 ліпеня Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Гомельскага аблвыканкаму Іванам Крупко Лукашэнка распарадзіўся, каб «усе работы па падключэньні насельніцтва да электрасілкаваньня, у тым ліку ў самых аддаленых населеных пунктах», былі завершаны да раніцы 19 ліпеня.
  • Падзеньне дрэваў у выніку непагадзі 13 і 14 ліпеня прывяло да гібелі чатырох чалавек: 35-гадовага мужчыны ў Вілейскім раёне, 26-гадовай жанчыны ў Менску, 13-гадовага падлетка ў Рэчыцкім раёне, 5-гадовага дзіцяці ў Магілёўскім раёне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG