Бязьвізавы рэжым, які існуе ўжо больш за год, дазваляе замежным грамадзянам з 85 краін наведваць Горадзенскі раён на працягу дзесяці дзён. Аднак ніводзін замежны сьвятар, паводле дзейнага беларускага заканадаўства, ня мае права правесьці малебен у горадзенскім храме без адмысловага дазволу. А ў лютэранскую кірху такі дазвол наагул атрымаць немагчыма.
Актывісткі руху «Маці 328», якія трымалі галадоўку, прыходзяць да высновы, што іхнія праблемы глыбей разумеюць амбасадары замежных краінаў, чым дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Уладкоўваючы тэрыторыю побач з Калоскай царквой, будаўнікі без дазволу на працы ў ахоўнай зоне зьнішчылі культурны пласт у месцах, дзе раней ніколі не капалі археолягі.
Леанід Небагацікаў, якога вінавацяць па ч.4 арт.328-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі, не адмаўляе, што наркотык знаходзіўся ў ягоным аўтамабілі, але заявіў у судзе, што ня ведае, якім чынам ён туды трапіў.
Лідэрка руху «Маці 328» Ларыса Жыгар пракамэнтавала Свабодзе апублікаваны праект па зьмене «наркатычных артыкулаў» Крымінальнага кодэксу.
У Лідзе шостыя суткі працягваюць галадаць дзьве актывісткі руху «Маці 328» — Людміла Лапко і Алена Мікалаюк. Сёньня прадстаўнікі райвыканкаму пацікавіліся станам здароўя адной зь іх, Людмілы Лапко.
Мажэйка сказаў Свабодзе, што ўлады далі ў чарговы раз зразумець незалежным журналістам, што ў прынцыпе нічога ў адносінах да іх не зьмянілася.
Кіраўніца адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі даслала актывісткам руху «Маці 328» адказ на іх патрабаваньні.
Людміла Лапко зь Ліды, якая галадае з чацьвярга, сёньня з раніцы дрэнна сябе адчувае, у яе панізіўся ціск. Наталя Горбач з Горадні праз кепскі стан здароўя спыніла галадоўку і вярнулася зь Ліды дамоў.
Людміла Лапко з Ліды галадае з чацьвярга, у пятніцу да яе далучылася лідчанка Алена Мікалаеўская, а ў суботу — Натальля Горбач з Горадні.
Алена Мікалаюк пачала галадаць разам зь Людмілай Лапко. Паводле яе, галадоўка — крок адчаю, каб улады пачулі ўсіх маці, якія галадаюць.
Актывісткі руху «Маці 328», якія галадалі у Пухавіцкім раёне, заявілі Свабодзе, што сёньня пачалі выхад з галадоўкі.
Актывістка руху «Маці 328» Людміла Лапко, якая сёньня распачала галадоўку ў Лідзе, заявіла чыноўнікам райвыканкаму, што галадоўкі ня спыніць і будзе надалей усімі магчымымі мэтадамі змагацца за адмену несправядлівага прысуду ейнаму сыну.
10 траўня апоўдні ў Лідзе пачала галадоўку Людміла Лапко. Яна далучылася да 11 жанчын з руху «Маці 328», якія працягваюць галадаць у Калінкавічах і Пухавіцкім раёне.
Актывістка руху «Маці 328» Натальля Горбач мела сёньня размову з намесьніцай старшыні Горадзенскага гарвыканкаму Зояй Кулешай.
Подпісы зьбіраюць у інтэрнэце на партале «Удобный город.Petitions.by». У пэтыцыі гаворыцца, што помнік Леніну для ўсёй Беларусі і для Горадні ў тым ліку ня мае ніякай гістарычнай і культурнай каштоўнасьці.
Віцэ-маршалак сэнату Польшчы Богдан Барусэвіч, які прысутнічаў у Горадні сьвяткаваньнях Дня палякаў, якія пражываюць за мяжой. Сьвяткаваньні арганізаваў непрызнаваны афіцыйным Менскам Саюз палякаў Беларусі.
25 сакавіка маршрутку з пасажырамі, якая ехала са Слоніма ў Менск затрымалі амаль на 3 гадзіны супрацоўнікі ДАІ Карэліцкага РАУС нібыта для высьвятленьня парушэньня правілаў перавозу пасажыраў.
Міжнародная выстава «World Press Photo 2018», на якой можна пабачыць найлепшыя сусьветныя прэс-фатаграфіі 2017 году адчынілася ў гарадзенскім гандлёвым цэнтры «Old City».
Калінкавіцкіх галадоўніц, удзельніц руху «Маці 328», якія 2 траўня сустракаліся з кіраўніцай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Натальляй Качанавай, на 4 траўня зноў запрасілі ў Менск. Гэтым разам на сустрэчу з генэральным пракурорам Аляксандарам Канюком.
Загрузіць яшчэ