Подпісы зьбіраюць у інтэрнэце на партале Petitions.by. У пэтыцыі гаворыцца, што помнік Леніну для ўсёй Беларусі і для Горадні ў тым ліку ня мае ніякай гістарычнай і культурнай каштоўнасьці.
Аўтары пэтыцыі спасылаюцца на тое, што ва ўсіх суседніх краінах, акрамя Расеі, помнікі Леніну дэмантавалі і, маўляў, гэтым самым прынялі правільнае рашэньне.
Паводле аўтараў пэтыцыі, для многіх турыстаў, якія наведваюць горад, як і для саміх горадзенцаў, незразумелы сэнс знаходжаньня помніка Леніну на плошчы Леніна ў Горадні.
Аўтары пэтыцыі лічаць, што ў гісторыі Горадні было дастаткова мясцовых герояў, помнікі якім павінны знаходзіцца на цэнтральнай плошчы, якой, дарэчы, таксама варта надаць імя, вартае гісторыі Горадні. Гэтым самым, сьцьвярджаюць яны, дэмантаж помніка Леніну пазытыўна адаб’ецца на іміджы гораду.
Адбівалі галаву кувалдамі, закладалі выбухоўку: як беларусы змагаліся з помнікамі Леніну
Аўтары ініцыятывы прапаноўваюць таксама гэтае пытаньне вырашыць шляхам абмеркаваньня з жыхарамі гораду.
У Беларусі за часы незалежнасьці ўжо зьніклі каля 200 помнікаў Леніну.
Ленін быў. 34 гарады і мястэчкі Беларусі, дзе больш няма помніка Леніну
Аляксандар Лукашэнка ў 2015 годзе адказаў на пытаньне Свабоды аб неабходнасьці пазбаўляцца ад савецкай тапанімікі і помнікаў Леніну: «Давайце паступова. Я ня буду бурыць помнікі».
Адказ Аляксандра Лукашэнкі на пытаньне карэспандэнта Свабоды Валера Каліноўскага 4 жніўня 2015 году.