Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маці 328»: У Лідзе да галадоўкі далучылася яшчэ адна жанчына


Алена Мікалаюк
Алена Мікалаюк

Алена Мікалаюк пачала галадаць разам зь Людмілай Лапко. Паводле яе, галадоўка — крок адчаю, каб улады пачулі ўсіх маці, якія галадаюць.

Што важна ведаць пра галадоўку «Маці 328»:

  • Акцыя доўжылася 15 дзён. 11 траўня актывісткі пачалі выхад з галадоўкі.
  • Працягвае галадаць Людміла Лапко зь Ліды, якая пачала галадоўку 10 траўня. Да яе на выходныя дні далучылася Алена Мікалюк.
  • Саўмін накіраваў у Палату прадстаўнікоў законапраект аб зьмене наркатычнага артыкула.
  • Лукашэнка дапусьціў магчымасьць паслабленьняў адказнасьці спажыўцоў наркотыкаў.
  • 2 траўня сем галадоўніц руху «Маці 328» з Калінкавіч сустрэліся з прадстаўнікамі адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля сустрэчы яны адмовіліся спыніць галадоўку.
  • 27 красавіка актывісты руху «Маці 328» у Калінкавічах на Гомельшчыне і ў вёсцы Востраў на Меншчыне распачалі галадоўку. 3 траўня да іх далучылася жанчына ў Віцебску.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабуюць перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула КК кодэксу (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.

Алена Мікалюк сказала Свабодзе, што ад учорашняга вечара ўжо п’е толькі ваду. Паводле яе, яна ня можа не хадзіць на працу, а таму толькі сёньня і на выходныя дні далучылася да Людмілы Лапко.

Мікалаюк падтрымлівае ўсе патрабаваньні, якія «Маці 328» вылучаюць да ўладаў. Ейны сын асуджаны па артыкуле 328 на 11 гадоў пазбаўленьня волі.

«Мы ўжо прайшлі ўсе інстанцыі, і гэта крок адчаю. Я не магу быць убаку ад тых жанчын, якія галадаюць», — сказала Свабодзе Мікалаюк.

Паводле яе, праблема наркотыкаў — гэта бяда ўсёй краіны, але нельга яе вырашыць толькі за кошт іхніх дзяцей.

«Так, нашыя дзеці вінаватыя, але не на 11 гадоў вязьніцы. Яны ж не завозілі наркотыкі да нас у краіну. Улады павінны разабрацца з кожным канкрэтным выпадкам, і пакараньне павінна быць адэкватнае, а ня так, каб чалавек праседзеў амаль усё жыцьцё ў вязьніцы», — кажа Алена Мікалаюк.

Заўтра да галадоўнікаў у Лідзе маюць далучыцца муж і жонка з Горадні.

«Маці 328» з Калінкавіч спынілі галадоўку каля адміністрацыі Лукашэнкі. ВІДЭА

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG