1 сакавіка Аляксандар Лукашэнка сабраў на «вялікую размову» журналістаў, блогераў, навукоўцаў, дэпутатаў і чыноўнікаў. Свабода паглядзела, чым розьніліся пытаньні дзяржаўных і недзяржаўных СМІ.
Нацыянальны футбольны стадыён зьбіраюцца пабудаваць у Менску за 180 мільёнаў даляраў. Ён мае зьявіцца на вуліцы Ванеева. Узгодненага архітэктурнага праекту пакуль няма. Свабода падлічыла, што можна было б збудаваць за гэтыя грошы.
1 сакавіка Аляксандар Лукашэнка сабраў на «вялікую размову» журналістаў, блогераў, навукоўцаў, дэпутатаў і чыноўнікаў. Вось, пра што ён гаварыў, калі паглядзець на гэта, як на альфабэт.
В эксклюзивном интервью Радыё Свабода Настя Рыбка рассказала о связях с беларусскими чиновниками и таиландской тюрьме и озвучила планы на большую политику.
У эксклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода Насьця Рыбка расказала пра сувязі зь беларускімі чыноўнікамі і тайляндзкую турму, а таксама агучыла пляны на вялікую палітыку.
Дна Дня абаронцы Айчыны, які ў Беларусі ўсё яшчэ сьвяткуюць па савецкай завядзёнцы, Свабода сабрала нечаканыя лічбы пра сучаснае беларускае войска.
Каб карміць афіцыйных удзельнікаў Эўрапейскіх гульняў у Менску, закупляюць расейскі папяровы посуд: 700 тысяч талерак і 700 тысяч кубачкаў.
Столькі кампутараў у беларускіх школах і гімназіях. Агульная лічба — 64,7 тысячы кампутараў.
Жанчына, якая загінула разам з унучкай у Ружанах у ДТЗ, прасіла ўлады зрабіць ходнікі якраз на гэтым участку дарогі. Свабода падлічыла, колькі б гэта магло каштаваць, і высьветліла, як у Беларусі ствараюць зручнае гарадзкое асяродзьдзе.
Амэрыканскі сайт globalfirepower.com, які зьмяшчае зьвесткі пра войскі ў розных краінах, перастаў адкрывацца ў Беларусі празь некаторых інтэрнэт-апэратараў. У прыватнасьці, на сайт нельга зайсьці праз Velcom і МТС.
Апроч інфармацыі пра здарэньне ў Стоўпцах, людзі шукалі віншаваньні да Дня ўсіх закаханых і інфармацыю пра матч БАТЭ — «Арсэнал». Свабода паглядзела на самыя папулярныя запыты ў пошукавіках.
Новы дзяржаўны Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў (БІСД) фактычна дублюе функцыі зьліквідаванага Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру. Свабода паглядзела, чым ён будзе адрозьнівацца і які статус будзе мець.
Падчас нападу вучня стаўпецкай школы загінулі настаўніца і падлетак, яшчэ двое школьнікаў былі цяжка параненыя. Аднак афіцыйную жалобу ў Беларусі не абвяшчалі. Свабода паглядзела, калі ў Беларусі абвяшчалі жалобу апошнія 20 гадоў.
Свабода ўважліва паглядзела фатаздымкі зь нефармальнай сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі на лыжнай трасе ў Сочы. Вось што мы на іх пабачылі.
Свабода сабрала нечаканыя зьвесткі да дня сьвятога Валянціна.
11 лютага вучань стаўпецкай школы напаў на настаўніцу і вучняў, двое загінулі. Яшчэ два параненыя падлеткі застаюцца ў лякарні. Хто вінаваты — галоўнае пытаньне. Вось як на яго адказваюць чыноўнікі і прадстаўнікі духавенства.
12 лютага суд Заводзкага раёну Менску пачаў разгляд справы рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай, якую абвінавачваюць у «бязьдзеяньні службовай асобы». Свабода паглядзела, як гэтую падзею асьвятлялі дзяржаўныя СМІ.
Свабода падлічыла тэлефонныя размовы Аляксандра Лукашэнкі за 10 гадоў па інфармацыі з ягонага афіцыйнага сайту. У лідэрах — Расея, Украіна і Казахстан.
Ад «Лепшых прамоваў Рамзана Кадырава» да дасьледаваньня «Тапінамбур у Беларусі». Свабода паглядзела, якія навінкі прадставілі выдавецтвы на 26-й міжнароднай кніжнай выставе ў Менску.
Пад Магілёвам шкодныя выкіды з заводу ў 40 разоў вышэйшыя за норму, але «ідзе падрыхтоўка да яго перазапуску». Свабода сабрала 10 экалягічных канфліктаў апошняга дзесяцігодзьдзя ў Беларусі і паглядзела, чым яны скончыліся.
Загрузіць яшчэ