Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здарэньне ў Стоўпцах — самы часты запыт беларусаў у пошукавіках за мінулы тыдзень


Апроч інфармацыі пра здарэньне ў Стоўпцах, людзі шукалі віншаваньні да Дня ўсіх закаханых і інфармацыю пра матч БАТЭ — «Арсэнал». Свабода паглядзела на самыя папулярныя запыты ў пошукавіках.

Напад стаўпецкага школьніка на настаўніцу і вучняў стаў самым папулярным запытам у пошукавым сэрвісе «Яндэкс» за мінулы тыдзень, паведамілі Свабодзе ў прэс-службе расейскай кампаніі.

Топ-5 запытаў на мінулым тыдні паводле «Яндэкса»:

  • Здарэньне ў Стоўпцах
  • Матч БАТЭ — «Арсэнал» 1/16 Лігі Эўропы
  • Рэліз гульні Metro Exodus
  • Дзень Сьвятога Валянціна (шукалі, як зрабіць валянцінку сваімі рукамі і як лепш павіншаваць са сьвятам)
  • Ліга чэмпіёнаў УЕФА сэзон 2018/2019 (глядзелі расклад і турнірную табліцу)

Здарэньне ў Стоўпцах трапіла таксама ў пяцёрку самых папулярных запытаў у пошукавіку Google. Вось што шукалі там на мінулым тыдні:

  • З днём Сьвятога Валянціна
  • Віншаваньні з Днём сьвятога Валянціна
  • Надзвычайнае здарэньне ў Стоўпцах
  • Стоўпцы навіны
  • Стрэчаньне Гасподняе

Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае

  • Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
  • 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG