Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каму найчасьцей тэлефануе Лукашэнка. ІНФАГРАФІКА


Свабода падлічыла тэлефонныя размовы Аляксандра Лукашэнкі за 10 гадоў па інфармацыі з ягонага афіцыйнага сайту. У лідэрах — Расея, Украіна і Казахстан.

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі сьцісла пераказвае ягоныя афіцыйныя тэлефонныя размовы зь лідэрамі розных краін. За 10 гадоў найбольш размоваў было з кіраўніцтвам Расеі — усяго 36. Размаўляць даводзілася з Уладзімірам Пуціным і Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Асноўная і галоўная тэма — узаемны гандаль.

На другім месцы — Украіна. Зь лідэрамі гэтай краіны — а за 10 гадоў гэта былі і Віктар Юшчанка, і Віктар Януковіч, і Пятро Парашэнка — адбылося 11 тэлефонных размоў.

На трэцім месцы — Казахстан. Усе 10 размоў вяліся з Нурсултанам Назарбаевым.

Зь лідэрамі Азэрбайджану, Вэнэсуэлы, Сэрбіі, Армэніі, Туркмэністану Лукашэнка гаварыў па тэлефоне па 3 разы за 10 гадоў.

Два разы ў Аляксандра Лукашэнкі адбыліся перамовы з кіраўніцтвам Малдовы.

Па адным разе ён правеў тэлефонныя перамовы зь лідэрамі Кіргізстану, Ізраілю, Аўстрыі, Аўганістану, Гішпаніі, Пакістану, Таджыкістану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG