Беларускамоўныя ролікі на Youtube не праходзяць мадэрацыі ў рэклямных сэрвісах тэхналягічнага гіганта Google, які валодае гэтай самай папулярнай у сьвеце відэаплятформай. Свабода разабралася, чаму гэта адбываецца.
На злаякасныя новаўтварэньні ў Беларусі хварэюць часьцей, чым у СНД, але радзей, чым у Эўропе. Як гэта зьвязана з выдаткамі краін на мэдыцыну?
На фоне пратэстаў супраць прэзыдэнта Нікаляса Мадура ў Вэнэсуэле Свабода пацікавілася ў экспэрта па неэўрапейскіх цывілізацыях, кандыдата гістарычных навук Яўгена Красуліна, чаго Менску варта чакаць ад Каракаса.
На фоне масавых пратэстаў у Вэнэсуэле супраць дзейнага прэзыдэнта Нікаляса Мадура Свабода прыгадала, як складаліся гандлёвыя стасункі паміж афіцыйным Менскам і Каракасам апошнія 10 гадоў.
100 мільёнаў рублёў — на столькі плянуюць аштрафаваць беларусаў у 2019 годзе. Гэта вынікае зь бюджэту, апублікаванага на сайце Міністэрства фінансаў. Свабода падлічыла, на колькі і каго трэба будзе аштрафаваць, каб выйсьці на такую суму.
Летась беларускія ВНУ скончылі 19,3 тысячы студэнтаў, якія мусілі адпрацаваць па разьмеркаваньні, бо вучыліся на бюджэтнай форме. Накіраваньне на працу атрымалі ўсе, паведамляе Белстат. Але зь іх да першага месца працы даехалі толькі 17,2 тысячы.
Жыхары Сьветлагорску 19 студзеня заўважылі, як з трубы цэлюлёзна-кардоннага камбінату ў раку Бярэзіну цячэ незразумелая вадкасьць і пена. З гэтай нагоды мясцовая жыхарка Алена Масьлюкова зьвярнулася ў раённае ўпраўленьне МНС, а таксама ў міліцыю.
У сацыяльнай сетцы facebook набірае абарот флэшмоб #10yearchallenge #2009vs2019: людзі выкладаюць свае фотаздымкі і параўноўваюць, што зьмянілася за 10 гадоў. Свабода паглядзела, як Беларусь зьмянілася за гэтыя 10 гадоў.
У Топ-10 найбольш папулярных радыёстанцый у Беларусі ўваходзяць як прыватныя, так і дзяржаўныя кампаніі. Паводле дасьледаваньня лябараторыі «Новак», у тройку найбольш папулярных радыёстанцый у межах Беларусі ўваходзяць: «Радио Рокс», «Новое радио», «Юмор ФМ».
Якія заявы Аляксандра Лукашэнкі пра адукацыю прыводзілі да рэформаў і што зь гэтага атрымалася за апошнія 10 гадоў.
Ужо некалькі гадоў Аляксандар Лукашэнка кажа пра скарачэньне чыноўнікаў. Падчас нарады 26 ліпеня 2018 году гэтую тэму ў чарговы раз узьнялі і паведамілі, што ў Беларусі стала на чвэрць менш чыноўнікаў. Такая аптымізацыя праводзілася згодна з яго ўказам ад 2013 году. Ці сапраўды?
Існуюць тры варыянты абыходжаньня з адпрацаваным ядзерным палівам з Астравецкай АЭС. Усе яны пералічаныя ў дакладзе, апублікаваным на сайце Беларускай атамнай электрастанцыі. Свабода разабралася, што ўсё гэта значыць для Беларусі.
Эўрапейскія гульні, якія пройдуць у Беларусі сёлета ў чэрвені, будуць каштаваць бюджэту як мінімум 72 мільёны даляраў. Свабода паглядзела, што абновяць за гэтыя грошы.
Беларусь зьняла абмежаваньні на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску, паведаміў часопіс Foreign Policy са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы. Свабода паглядзела, як Беларусь гандлявала з ЗША.
Беларусы працягваюць браць крэдыты на жыльлё, нягледзячы на рост працэнтных ставак. За мінулы год запазычанасьць па такіх крэдытах вырасла з 6,5 да 7,1 мільярда рублёў, або да 3,4 мільярда даляраў.
Аляксандар Лукашэнка кажа пра няроўныя ўмовы для прадпрыемстваў у ЭАЭС. Свабода прыгадала, якія ўмовы Беларусь магла б палепшыць у аднабаковым парадку.
У красавіку дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзяць законапраект «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі». Свабода разам з экспэртамі разабралася, якія зьмены ён нясе.
Штогадовы конкурс праходзіць ужо пяты раз. Сярод фіналістаў — настаўнікі з Польшчы, Грузіі, Сэрбіі ды іншых краін. У Беларусі пра конкурс «нешта чулі».
Толькі цырымонія адкрыцьця і закрыцьця Эўрагульняў будзе каштаваць 12 мільёнаў даляраў.
Свабода сабрала асноўныя падзеі, якія адбудуцца сёлета.
Загрузіць яшчэ