Столькі кампутараў у беларускіх школах і гімназіях. Агульная лічба — 64,7 тысячы кампутараў.
У статыстычным зборніку «Беларусь і Расея, 2018»(PDF) Белстат прыводзіць лічбы ахопу школьнікаў і студэнтаў электроннымі сродкамі навучаньня (сюды ўваходзяць кампутары, электронныя дошкі, пляншэты, ноўтбукі).
У беларускіх школах і гімназіях 64,7 тысячы пэрсанальных кампутараў. Гэта 66 кампутараў на тысячу вучняў. У Расеі на тысячу вучняў — 139 кампутараў.
На тысячу студэнтаў вучэльняў, ВНУ, магістрантаў і асьпірантаў прыпадае 183 кампутары на тысячу чалавек. Гэта 30,3 тысячы кампутараў. Зь іх 5,7 тысячы ня маюць выхаду ў інтэрнэт. У Расеі 266 кампутараў на тысячу студэнтаў.