Беларуская мяжа з краінамі Эўрапейскага Зьвязу даўжэйшая за беларуска-расейскую мяжу. І тэарэтычна яе маглі б свабодна, бязь візаў, перасякаць амаль два мільёны чалавек. Але з розных палітычных прычын малы памежны рух працуе толькі на беларуска-латвійскім памежжы.
Дзьвінск, Дынабург, Даўгаўпілс. Адзін з буйных даваенных цэнтраў беларускага жыцьця. Напэўна, у ніводнай краіне беларусы ня мелі столькі спрыяньня для сваёй адукацыі і культуры, як у Латвіі.
Два каменныя, стогадовай даўніны слупы колішняй брамы на ўезьдзе ў шляхецкую сядзібу — і тут жа абрыўкі ржавага калючага дроту, які ўжо, праўда, не «гудзець» і не «іграець». Менавіта на гэтым месцы быў адзін са шматлікіх савецкіх лягераў.
Дарога на бардаўскі фэст у Вайцюшкі праходзіць ад горада Бярозаўкі праз густыя Нёманскія лясы.
У арганізацыі, створанай падчас акупацыі, налічвалася больш за 10 тысяч чалавек. Чым займаліся чальцы гэтай арганізацыі?
«Я амаль усю ноч праплакала. Раніцай пачаліся допыты. Сьледчы па прозьвішчы Чэпец спытаў, ці была я ў СБМ падчас вучобы ў сэмінарыі. Хлусіць я ня ўмела і адказала — так».
Калі пад’яжджаеш да вёскі Ліпляні, у ваколіцах якой нарадзіўся касьмічны мастак Язэп Драздовіч і дзе на вясковых могілках ён пахаваны, дык міжволі чакаеш чагосьці незвычайнага.
16 чэрвеня 1944 году ў вёсцы Купіск, як сьцьвярджае афіцыйная гісторыя, адбыўся бой паміж партызанамі і нямецка-фашысцкімі захопнікамі. А што расказваюць пра той бой жыхары Купіску?
Пакуль жыхары сталіцы думаюць над тым, куды зьбегчы ад афіцыёзнага сьвяткаваньня Дня Рэспублікі, у краіне ёсьць месцы, дзе сапраўдныя сьвяты адбываюцца кожны месяц.
У апошняй сваёй вандроўцы ў вёску Воўцу я каторы раз пачуў пра забойства беларускай сям’і савецкімі партызанамі.
Пра гэта беларускія сяляне баяліся гаварыць па вайне, неахвотна гавораць і сёньня. Расправы, якія чынілі савецкія партызаны над сем’ямі калябарантаў. Уключна зь дзецьмі. Пра адно такое забойства мне распавялі ў вёсцы Воўца, што пад Карэлічамі.
Суразмоўца Зьмітра Бартосіка — Яўген Усюкевіч — з тых удзельнікаў вайны, каго не запрашаюць на школьныя «ўрокі мужнасьці».
У Казлах, што на Вялейшчыне, напярэдадні 1 траўня за суткі была праведзеная апэрацыя па ліквідацыі старой фэрмы. Каб не псавала від начальніцкаму воку.
Зь якім пачуцьцём адведваюць свае родныя мясьціны былыя жыхары адселеных пасьля Чарнобыльскай аварыі вёсак?
Калі па вайне пачаўся масавы ад’езд польскага насельніцтва, некаторыя людзі заставаліся ў Гнезьне толькі з-за гэтага касьцёла.
Са здымку, датаванага 19-м жніўня 1979 году, на нас глядзяць пажылая кабета з усьмешлівым позіркам і сьветлы прыгожы юнак. Бабуля і ўнук. Вольга Кулаковіч і Сяргей Вітушка.
Чаму менавіта Варончу Ўладзімір Караткевіч назваў вёскай-музэем у сваёй кнізе «Зямля пад белымі крыламі»? Ці захавалася ў Варончы да нашых дзён тое, што так уразіла пісьменьніка? І якую таямнічую гісторыю перадаюць варончаўцы шэптам?
Тры гісторыі з адной вёскі розных часоў. Пра бальшавікоў часоў калектывізацыі, пра нямецкіх акупантаў і пра найноўшых чыноўнікаў.
Малады трактарыст заараў тое месца на полі, якое па вайне ўсе абміналі і не чапалі. Бо, згодна з успамінамі старажылаў, на тым полі брацкая магіла ахвяраў шаркоўшчынскага гета. Ці сапраўды гэта так?
Якім чынам удалося выжыць пасьля прыходу бальшавікоў у Заходнюю Беларусь адзінаму нашчадку графскага роду? Якім словам успамінаюць беларусы байцоў арміі генэрала Ўласава? Дзе знаходзіцца найцікавейшы музэй, прысьвечаны вавёрцы?
Загрузіць яшчэ