Хто і як засяляў беларускія мястэчкі пасьля зьнікненьня габрэйскага насельніцтва? Ці шмат маладых людзей у правінцыі спажываюць курыльныя сумесі? І ці ўсе ахвяры вайны ў Афганістане нам вядомыя?
Каб сустрэцца з былым партызанам Казімірам Астроўскім, наш карэспандэнт наведаў мястэчка Раванічы Чэрвеньскага раёну.
Ці жывуць яшчэ людзі, якія памятаюць мову дрыбінскіх шапавалаў — загадкавы і незразумелы «катрушніцкі лемезень»? Каб пачуць гэты моўны шэдэўр, мы паедзем у вёску Пакуцьце, што пад Дрыбінам.
Якое загадкавае прадказаньне пакінулі гітлераўцы ў адной з акупацыйных газэт? Як жывецца дзецям у школе-інтэрнаце для разумова адсталых? Што можа ўратаваць адзіны на ўсходзе Беларусі езуіцкі касьцёл?
Прыканцы 40-х на Беласточчыне чыніўся сапраўдны тэрор. Ці загаіліся ў памяці старыя раны і крыўды?
У напалову абязьлюдзелай Жукоўшчыне, што ў Шаркоўшчынскім раёне, у сельскай бібліятэцы з прагнілай падлогай бібліятэкарка Натальля абазвала сваю вёску рэзэрвацыяй.
Як сёньня выглядалі б нашы мястэчкі, калі б бальшавікі не руйнавалі помнікі і храмы? Ад каго залежыць будучыня беларускай мовы? Ці жывуць яшчэ ў Беларусі прамыя нашчадкі паўстанцаў 1863 году?
Нязьменны старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька — ужо не старшыня? Знакамітыя дамкі на вуліцы Жыгімонта выстаўленыя на продаж за мільёны літаў? Што адбываецца ў беларускай Вільні?
50 гадоў таму ў мюнхенскім шпіталі памёр паэт Пётра Сыч — герой бітвы пад Монтэ-Касіна, адзін з пачынальнікаў Радыё Свабода. Яго родная дачка, Браніслава Тарабайка, жыве ў вёсцы Лукавец.
Родную сястру Максіма Танка і яе маленькага сына забілі бандыты, байцы партызанскага атрада. Забілі сякерамі, каб не чуваць было стрэлаў уначы. Забілі, як непатрэбных сьведкаў рабаваньня.
«Казалі, што пад гэтым каменем закапаная залатая карэта... Але пайшла пагалоска, што калі гэты камень вырваць, дык пад ім вада і нас усіх затопе».
Некалі мястэчка Краснае можна было назваць каталіцкай сталіцай. Шматлікія каталікі з адміністратыўнай сталіцы ехалі ў гэтае паселішча ў Маладэчанскім раёне, бо толькі тут дзейнічаў адзіны рымска-каталіцкі касьцёл на ўсё навакольле.
Вельмі часта ў падарожжах па Беларусі я чую анэкдоты. Некаторыя показкі настолькі пераканаўча і дасьціпна даводзяць, наколькі беларусы несавецкія людзі, што грэх не падзяліцца імі з шырокай публікай.
Беларускі ксёндз Віктар Шутовіч, якога з захапленьнем да гэтае пары ўспамінаюць на Віленшчыне, пасьля 10-гадовай адседкі ў лягеры жыў у Барысаве, дзе і памёр у 1960 годзе. Ці засталіся ў гэтым горадзе сьляды беларускага сьвятара і культурнага дзеяча?
Часта на маё пытаньне «Чым адметная ваша вёска?» ці «Чым цікавае вашае мястэчка?» людзі ня ведаюць, што адказаць. У мястэчку Груздаве з адказам людзі доўга ня цягнуць.
Як перажываў сваё зьняволеньне ў Мазырскім ЛПП пісьменьнік Міхась Стральцоў? Якім запомніўся афіцэрам аховы футбаліст 80-х гадоў Аляксандар Пракапенка? Хто наведваў зорак спорту і літаратуры?
Рось дакажа любому падарожніку, што слова «правінцыя» ў нашай краіне мае цалкам станоўчую афарбоўку. Бо ў Росі я налічыў не адну цікавую рэч з прыметнікам «самы».
Што вабіць шматлікіх падарожнікаў на крэйдавыя кар’еры пад Ваўкавыскам? Ці магчыма зрабіць з крэйдавых кар’ераў сапраўдны курорт? І што самае цікавае ў тых краях?
«Думалі мы, напэўна, цэлы месяц над арганізацыяй аховы. Перагледзелі аховы і ў Германіі, і ў Нідэрляндах, і ў Штатах, і ў Гітлера. І спыніліся на ахове канцлягераў. Самая танная, самая простая».
З пачатку гэтага году я, бываючы ў розных кутках нашай немалой краіны, задаю вясковым людзям адно і тое ж пытаньне. «Якую ролю ў вашым жыцьці адыграў 1974 год?»
Загрузіць яшчэ