БССР магла страціць амаль усю сучасную Берасьцейскую вобласьць, калі б у лістападзе 1939 году Сталін пагадзіўся на прапанову Хрушчова.
Свабода падрыхтавала інфаграфіку, якая адлюстроўвае зьмены дзяржаўных межаў і плошчы беларускай дзяржавы за апошнія 100 год.
Увосень 1939 году заходняя мяжа Беларусі магла прайсьці каля самай Варшавы. Свабода тлумачыць, як дзялілі польска-літоўска-беларускае памежжа ў сакрэтных дакумэнтах і на лініі фронту. І што ўсё ж стала зь Віленскім краем, перадачы якога Літве зьдзівіліся нават савецкія акупацыйныя ўлады і НКВД.
Інтэграцыя Беларусі з Расеяй — гарачая тэма перадвыбарчага 2019 году. Мы сабралі прыклады таго, як Крэмль цісьне на Беларусь. А аналітык Арцём Шрайбман ацаніў градус пагрозы інтэграцыі ад 1 да 100. Дарэчы, пры 100 градусах вада ўжо кіпіць.
Сям’я Лукашэнак у 1994 годзе складалася з чатырох чалавек: бацька, маці і два сыны. Яны мелі адзін дом плошчай 55 квадратных мэтраў у вёсцы Рыжкавічы пад Шкловам. Колькі людзей у прэзыдэнцкай сям’і сёньня? На колькі вырасла ягоная гаспадарка? Паказваем адной карцінкай.
У вёсцы Ракі на беларуска-літоўскай мяжы праваслаўныя і каталікі ад 1995 году моляцца ў адной капліцы. Кожныя займаюць сваю частку будынка. Тут два крыжы, два алтары, дзьве спавядальні. І моляцца тут па чарзе. Мы наведалі капліцу, калі тут праходзілі дзьве службы запар.
Опэрны тэатар, Дом ураду, Дом афіцэраў — у часы Другой усясьветнай вайны нямногія манумэнтальныя будынкі ў сталіцы Беларусі ацалелі. Свабода разьбіралася, ад каго Менск пацярпеў больш.
Падчас пасланьня да народу і парлямэнту, якое доўжылася амаль тры гадзіны, Аляксандар Лукашэнка ўжыў некалькі незвычайных выразаў. Свабода склала слоўнік, каб было прасьцей разабрацца, што Лукашэнка меў на ўвазе.
Чаму кіраўніка Беларусі няма ў сацсетках? Хто зь беларусаў зрабіў сабе імя праз сацсеткі? Чаму падпісанты Свабоды ў Фэйсбуку падтрымліваюць Парашэнку, а Вконтакте — Зяленскага. Абмяркоўваюць журналісты Юры Дракахруст, Жана Новік, Ганна Соўсь і спэцыяліст у сацыяльных мэдыя Мікіта Іваноў.
Старшыня Канстытуцыйнага суду Пётар Міклашэвіч прапанаваў унесьці зьмены ў Канстытуцыю — прапісаць у ёй прававы статус Вярхоўнага суду. Глядзім, што яшчэ ў апошнія гады хацелі зьмяніць у Канстытуцыі.
4 сакавіка рабочыя на загад улады зьнесьлі ў Курапатах 70 крыжоў. У гэты дзень на тэрыторыі мэмарыялу затрымалі 15 чалавек. Прадстаўнікі розных канфэсій і грамадзтва рэзка асудзілі такія дзеяньні ўлады. Глядзім, што наконт гэтага сказалі афіцыйныя прадстаўнікі ўлады.
Самымі шпаркімі тэмпамі насельніцтва скарачаецца ў Віцебскай вобласьці — мінус 6,8 тысячы за год. Свабода паглядзела, у якіх беларускіх гарадах жыхароў усё ж становіцца больш.
Чым можна даехаць зь Менску ў Горадню адсьвяткаваць 101-я ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці БНР у Калоскім парку 23 сакавіка.
Пра разьвіцьцё гарадоў-спадарожнікаў каля Менску Аляксандар Лукашэнка гаворыць ужо 10 гадоў, 8 гадоў дзейнічае ўрадавая праграма па разьвіцьці гэтых гарадоў. Свабода паглядзела, ці памянялі беларусы сталіцу на гарады-спадарожнікі.
Свабода падлічыла, колькі жанчын працуюць у Беларусі на высокіх пасадах, вызначыла іх прадстаўніцтва ва ўладных структурах.
1 сакавіка Аляксандар Лукашэнка сабраў на «вялікую размову» журналістаў, блогераў, навукоўцаў, дэпутатаў і чыноўнікаў. Свабода паглядзела, чым розьніліся пытаньні дзяржаўных і недзяржаўных СМІ.
Дна Дня абаронцы Айчыны, які ў Беларусі ўсё яшчэ сьвяткуюць па савецкай завядзёнцы, Свабода сабрала нечаканыя лічбы пра сучаснае беларускае войска.
Паводле статыстыкі Белстату, беларускі экспарт каменнага вугалю ў суседнюю Ўкраіну вырас за год у 980 разоў, антрацыту — у 340 разоў. Свабода паспрабавала разабрацца, як такое магчыма, калі ў Беларусі няма радовішчаў гэтых карысных выкапняў.
Апроч інфармацыі пра здарэньне ў Стоўпцах, людзі шукалі віншаваньні да Дня ўсіх закаханых і інфармацыю пра матч БАТЭ — «Арсэнал». Свабода паглядзела на самыя папулярныя запыты ў пошукавіках.
Свабода ўважліва паглядзела фатаздымкі зь нефармальнай сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі на лыжнай трасе ў Сочы. Вось што мы на іх пабачылі.
Загрузіць яшчэ