20 год таму Ігар Станкевіч упершыню задумаў скласьці генэалягічнае дрэва сям’і. Ён даведаўся, што 25 ягоных продкаў трапілі пад сталінскія рэпрэсіі, сярод іх 10 былі расстраляныя. Цяпер ён дамагаецца, каб цяперашняя ўлада прызнала, што ягоныя прадзеды і прабабкі — не злачынцы.