Чым можна даехаць зь Менску ў Горадню адсьвяткаваць 101-я ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці БНР у Калоскім парку 23 сакавіка.
Спойлер: яшчэ ня ўсе квіткі раскупілі.
Аўтамабілем
Адлегласьць трасаю М6 празь Ліду — каля 280 кілямэтраў,
праз Баранавічы, Слонім, Ваўкавыск — каля 340 кілямэтраў.
Час у дарозе: 3,5–4 гадзіны (трэба ўлічваць, што на асобных участках М6 ідзе рамонт).
Кошт паліва для малалітражнай машыны (у два бакі): 60–80 рублёў.
Прыватнай маршруткай
Час у дарозе — Каля 4 гадзінаў.
Пачынаюць хадзіць ад 6-й раніцы.
Рэйсы выпраўляюцца 3-5 разоў на гадзіну.
Цана квітка (у адзін бок) — 13 рублёў.
Паглядзець расклад
Рэгулярным рэйсам з аўтавакзалу
Час у дарозе: каля 4 гадзінаў.
Ранішнія рэйсы: 6:50, 7:50, 8:35, 9:15, 9:40.
Цана квітка (у адзін бок): 9–15 рублёў.
Паглядзець расклад
Цягніком
Час у дарозе: 4 гадзіны 8 хвілін — 7 гадзінаў 23 хвіліны.
Расклад:
23:14 (22 сакавіка) — 6:37
00:38 — 5:58
2:44 — 8:48
7:02 — 11:48
Цана: 6,24–16,92 рубля
Паглядзець расклад
Прыватным аўтобусам
Час у дарозе: каля 4 гадзінаў.
Vk-Cуполка «Музычныя бас-туры» прапануе 23 сакавіка прыехаць на сьвяткаваньне Дня Волі прыватным аўтобусам.
Цана туру (у два бакі): 30 рублёў.
Спадарожнай машынай на BlaBlaCar
Час у дарозе: Каля 4 гадзінаў.
Цану вызначае кіроўца.
Паглядзець прапановы
Што важна ведаць пра Дзень Волі-2019?
- 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
- 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
- 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
- 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
- 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
- 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
- 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
- 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
- 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
- 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.
Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР
- Праект Сяргея Шупы «Падарожжа ў БНР» (тэкст + аўдыёпадкасты) і аднайменная кніга (PDF)
- 10 малавядомых месцаў на мапе Беларусі, зьвязаных з БНР
- Беларускае «Слова 2018 году» — БНР
- Дзень Волі — 2018 стаў самым масавым у 21 стагодзьдзі. ІНФАГРАФІКА