Міколу Ермакова ў 1980-х ведалі ў Гомлі як каратыста, хоць гэты від адзінаборстваў быў забаронены. У 90-х ён прыйшоў у палітыку, стаў сацыял-дэмакратам, пачаў размаўляць на роднай мове. На працы яго ведалі як добрага інжынэра-канструктара. У Бога ня верыў, у царкву не хадзіў. Цяпер Міколу 69 гадоў, ён вучыцца ў каталіцкай сэмінарыі ў Кіеве і марыць стаць сьвятаром.