У Гомлі завяршыўся суд над «бандай гамафобаў». Абвінавачаныя — 11 жыхароў абласнога цэнтру. На момант злачынстваў ім было ад 16 да 21 году. Маладыя людзі лавілі «на жыўца» ў сацыяльных сетках геяў, прапаноўвалі інтым, а пры сустрэчах білі, чынілі зьдзек, аблівалі зялёнкай.