Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Браў хабар за абутак паштальёнам. У Гомлі асудзілі начальніка аддзелу «Белпошты»


Паштовае аддзяленьне, ілюстрацыйнае фота
Паштовае аддзяленьне, ілюстрацыйнае фота

У красавіку КДБ затрымаў паводле падазрэньня ў хабарніцтве 19 службовых асобаў па ўсёй краіне. Паводле сьледчых, прадстаўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў прымалі незаконныя ўзнагароджаньні ад вытворцы спэцвопраткі.

Камэрцыйнае прадпрыемства на хабар службовым асобам з 2013 году выдаткавала 1,5 мільёна даляраў.

Адзін хабар складаў ад 50 да 15 000 даляраў. Такія сумы прадпрыемства плаціла за «перамогі» ў конкурсах пастаўшчыкоў. КДБ распачаў 22 крымінальныя справы.

Суд Чыгуначнага раёну Гомля 14 жніўня вынес прысуд аднаму зь фігурантаў. Начальніка аддзелу матэрыяльнага забесьпячэньня рэгіянальнага філіялу РУП «Белпошта» за хабарніцтва пакаралі чатырма гадамі абмежаваньня волі — так званай «хіміі».

Ён атрымаў 200 рублёў хабару за тое, каб абутак для паштальёнаў пастаўляла менавіта згаданая фірма. Яшчэ 200 рублёў ён узяў падчас апэратыўнага экспэрымэнту КДБ.

На судзе абвінавачаны віну не прызнаў. Ён тлумачыў, што прадстаўнік камэрцыйнай структуры — ягоны сябар, які проста вяртаў яму пазычаныя раней грошы.

9 ліпеня ў Гомлі за такое ж злачынства — хабар ад пастаўшчыка спэцвопраткі, быў асуджаны інжынэр аднаго з прадпрыемстваў. Яго пакаралі абмежаваньнем волі на тры гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG