19 ліпеня Менскі гарадзкі суд разгледзіць касацыйныя скаргі на прыгаворы Паўлу Севярынцу, Ірыне Халіп, Сяргею Марцалеву, Дзьмітрыю Вусу, Міколу Статкевічу, Аляксандру Класкоўскаму. Палітвязень Арцём Грыбкоў паведаміў, што яму не даходзяць лісты з волі, а ягоныя допісы блізкім людзям вяртаюцца назад. Сяргей Казакоў падтрымлівае сваякоў і ня мае намеру па вызваленьні зьяжджаць зь Беларусі. Яўген Сакрэт не чакае апраўдальнага прысуду, калі будзе разглядацца касацыйная скарга, і спадзяецца на хуткі перавод з карантыну ў калёнію.